ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Адкрыццё выстаўкі ілюстрацый, прысвечанай Максіму Танку

Прэзентацыя серыі кніг “Сем цудаў Беларусі”

Прэзентацыя серыі кніг “Сем цудаў Беларусі”
Іншыя навіны

12 верасня а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” адбудзецца прэзентацыя серыі кніг Анатоля Бутэвіча “Сем цудаў Беларусі”, вылучаных на атрыманне Дзяржаўнай прэміі Беларусі.


Мерапрыемства прысвечана Году кнігі.

Літаратурна-мастацкія выданні серыі “Сем цудаў Беларусі” зроблены на дакументальнай аснове. Дакладныя звесткі пра выдатныя помнікі архітэктуры, духоўныя здабыткі продкаў, знакавыя гістарычныя постаці, унітаваныя ў агульнаеўрапейскі кантэкст беларускія з'явы і падзеі прадстаўлены ў выглядзе пазнавальных і цікавых аповедаў. Захапляльныя тэксты Анатоля Бутэвіча суправаджаюцца цудоўнымі ілюстрацыямі вядомага мастака Паўла Татарнікава.

Анатоль Іванавіч – аўтар кніг для дзяцей, кніг гістарычнай прозы, у тым ліку рамана “Каралева не здраджвала каралю”, кнігі “Таямніцы Мірскага замка, або Падарожжа па сівых мурах з Адамам Міцкевічам”. Ён таксама перакладае на рускую мову творы беларускіх аўтараў, на беларускую – творы англійскіх, украінскіх, польскіх, рускіх пісьменнікаў. У яго перакладзе выйшлі творы Станіслава Лема, у тым ліку раманы “Салярыс” і “Непераможны”, Элізы Ажэшкі, Рышарда Курыльчыка.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 02; (8 017) 293 27 61; (8 017) 293 27 64; (8 017) 293 27 67.

E-mail: pr@nlb.by

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам