ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Грані творчасці
Дзеці маюць правы

Дар бібліятэцы

Дар бібліятэцы
Іншыя навіны

30 мая міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Анатольевіч Шуневіч перадаў у дар Нацыянальнай бібліятэцы юбілейнае выданне “Витязь в тигровой шкуре”.


"Вепхісткаасані" ("Віцязь у тыгровай шкуры") – вядомы твор грузінскай славеснай культуры ХII стагоддзя. Эпічная паэма, напісаная на грузінскай мове нацыянальным дзяржаўным дзеячам і паэтам Шата Руставелі. Паэма ў сваім першапачатковым выглядзе не дайшла да нашага часу. На працягу стагоддзяў тэкст зведаў пэўныя змены. Захавалася нямала больш позніх рэдакцый XVI–XVIII стст.

З усіх рэдакцый кананізаванай і найбольш распаўсюджанай з’яўляецца рэдакцыя паэмы, надрукаванай больш за 300 гадоў назад у 1712 г. па загадзе цара Грузіі Вахтанга VI у першай грузінскай друкарні ў Тыфлісе. Паэма "Віцязь у тыгровай шкуры" стала першым грузінскім друкаваным выданнем.

Юбілейнае выданне ўбачыла свет у 2012 годзе і прысвечана 300-м угодкам пачатку кнігадрукавання ў Грузіі. Уключае тэкст паэмы на пяці мовах: грузінскай, англійскай, нямецкай, французскай і рускай.

Юбілейны тыраж мае ўнікальнае афармленне. Аклад выкананы з медзі, пакрытай серабром таўшчынёй 0.03 мм (проба 998) і потым – чырвоным золатам таўшчынёй 0.03 мм (проба 999.9-24 карат). Упрыгожаны чаканкай, прыроднымі камянямі і партрэтам Шата Руставелі ў выглядзе сярэбранага медальёна ў тэхніцы перагародчатай эмалі.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Сцяпанавіч Матульскі правёў для госця экскурсію па музеі кнігі, уручыў яму памятны падарунак.

 

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам