ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Дар бібліятэцы
Візіт у сталіцу Украіны

Дзеці маюць правы

Дзеці маюць правы
Іншыя навіны

З 30 мая па 28 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстаўка "Дзеці маюць правы", прысвечаная Міжнароднаму дню абароны дзяцей (1 чэрвеня).


Дзеці складаюць амаль чвэрць насельніцтва Зямлі. Яны – своеасаблівы сацыяльны барометр, і менавіта адносіны да дзяцей найбольш дакладна вызначаюць стан і ўзровень развіцця грамадства, у якім дзеці жывуць і выхоўваюцца. Неабходнасць у іх прававой абароне абумоўлена разумовай і фізічнай няспеласцю непаўналетніх, патрэбай у ахове і клопаце, няўменнем у шматлікіх жыццёвых сітуацыях адстаяць свае правы. Выпрацоўка механізмаў абароны дзяцей ад рабскай працы, самаўпраўнасці бацькоў, пошук шляхоў процідзеяння гандлю дзецьмі прывялі да стварэння ў ХХ ст. нарматыўных прававых актаў аб правах і свабодах дзіцяці, забеспячэнні яго інтарэсаў.

Вяршыняй нарматыўнага афармлення праў дзіцяці з’явілася прынятая ў 1989 г. Міжнародная канвенцыя аб правах дзіцяці – свайго роду канстытуцыя па правах дзяцей ва ўсім свеце.

Рэспубліка Беларусь, прызнаючы важнасць міжнароднага супрацоўніцтва для забеспячэння годных умоў жыцця і гарманічнага развіцця падрастаючага пакалення, ратыфікавала канвенцыю ў 1990 г. У нацыянальным заканадаўстве асноўныя палажэнні аб правах непаўналетніх замацаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама ў законе "Аб правах дзіцяці" і іншых нарматыўных дакументах. На працягу апошніх дзесяці гадоў у Беларусі фарміруецца новая дзяржаўная палітыка адносна дзяцей, накіраваная на стварэнне ўмоў для захавання іх праў, аказання неабходнай дапамогі і падтрымкі з боку грамадства і дзяржавы.

Разам з тым на фоне сацыяльна-эканамічных змен і складанасцей, у тым ліку негатыўных наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, краіне не ўдалося ў поўнай меры вырашыць праблемы паляпшэння становішча дзяцей, абароны іх праў. Усё гэта паказвае на неабходнасць далейшага ўдасканалення нарматыўнай базы па правах дзіцяці, узмацнення каардынацыі дзяржаўных органаў і грамадскіх аб’яднанняў па паляпшэнні становішча дзяцей, забеспячэнні іх праў і абароне інтарэсаў.

Забеспячэнне праў дзіцяці адносіцца да глабальных праблем сучаснасці, у рашэнні якіх зацікаўлена ўся сусветная супольнасць. Гэта тлумачыцца тым, што будучыня любога грамадства і ўсяго чалавецтва залежыць ад узроўню духоўнага і фізічнага развіцця падрастаючага пакалення.

Экспазіцыя налічвае звыш 70 дакументаў, у ліку якіх – кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, аўтарэфераты дысертацый.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнародныя прававыя дакументы па абароне праў дзіцяці.
  • Прававая сістэма абароны дзяцінства ў Рэспубліцы Беларусь і перспектывы яе развіцця.
  • Дзяржаўная сямейная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь і замежным заканадаўстве.
  • Маёмасныя і асабістыя немаёмасныя правы непаўналетніх.
  • Прававыя аспекты працоўнай занятасці непаўналетніх.
  • Дзеці: усынаўленне, прыёмная сям’я, апека і апякунства.

Выстаўка прызначана для студэнтаў і выкладчыкаў юрыдычных ВНУ, работнікаў адукацыі, спецыялістаў, чыя прафесійная дзейнасць звязана з дзецьмі. Экспазіцыя будзе карысная для чытачоў, якія цікавяцца дадзенай галіной прававога рэгулявання.

Спіс літаратуры

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 28.

Карысныя спасылкі

Навіны

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам