ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У бібліятэцы адбыўся 45-ты з’езд БРСМ
8–14 красавіка 1944 года. 21 тыдзень да Вызвалення

“Бібліяноч-2024”! Абвешчаны праграмы!

“Бібліяноч-2024”! Абвешчаны праграмы!
Іншыя навіны

19 красавіка з 19.00 да 23.00 бібліятэкі Беларусі запрашаюць на “Бібліяноч-2024”, культурна-асветніцкую акцыю ў падтрымку чытання!

“Бібліяноч” – падзея, якая стала цудоўнай традыцыяй для ўсёй чытаючай супольнасці. У гонар Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права штогод бібліятэкі пашыраюць час і фармат сваёй працы. 10 гарадоў, 16 бібліятэк і больш за сотню найцікавейшых падзей. Насычаная і маштабная праграма акцыі “Бібліяноч-2024” – гэта мноства тэматычных пляцовак на любы густ і ўзрост: лекцыі, майстар-класы, экскурсіі, творчыя сустрэчы, гульні для дзяцей і дарослых і іншыя пазнавальныя забавы.

Уваход вольны!

Бібліяноч – Мінск

Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр. Незалежнасці, 116)
Тэма: NLB. Планета ведаў
Тэл. для даведак: (8 017) 368 37 37

У гэтую ноч галоўная бібліятэка краіны запрашае быць у цэнтры прыцягнення! У праграме – актыўныя квесты, шахматна-шашачныя турніры, настолкі ад “HobbyGame”, “этна-вечарына” з фолк-гуртом “Guda” і капэлай традыцыйнай музыкі “Анягож”, паказ мадэляў адзення сучасных беларускіх дызайнераў ад мадэльнага агенцтва “Wow Kids”, лекцыі адваката, астрапсіхолага, астролага, стыліста, майстар-класы па тэхніцы кітайскага жывапісу і графіцы, бачаце і сальсе і многае іншае! Для маленькіх гасцей разгорнецца “Касмічны фантазіум” – тэатр, займальныя майстар-класы, гульнявая праграма і інш.

Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка (вул. Фабрыцыуса, 28)
Тэма: БібліяМедыка
Тэл. для даведак: (8 017) 367 21 53

Наведвальнікі “БібліяМедыкі” за адну ноч змогуць раскрыць таямніцы здароўя, прыгажосці і даўгалецця, схадзіць у госці да знахаркі і паспрабаваць гаючую гарбату па старадаўніх рэцэптах, навучацца рабіць дзіўныя прычоскі і ствараць унікальныя сувеніры, спасцігнуць тэхніку японскага пераплёту і загадкавае мастацтва арт-тэрапіі.

У праграме:

  • эксклюзіўныя лекцыі акушэра-гінеколага Алены Джамале і ўрача-педыятра Вольгі Кардаш
  • аўтарскі вечар беларускага пісьменніка і паэта, таленавітага ўрача Наталлі Ваўчок
  • інтэрактыўная пляцоўка ваеннай медыцыны часоў Вялікай Айчыннай вайны
  • займальны квест у Музеі гісторыі медыцыны Беларусі.

Для аматараў інтэлектуальных гульняў – “Выбух мозгу”, “Мафія”, спаборніцтвы па разгадванні крыжаванак і мноства настолак. Для маленькіх наведвальнікаў толькі ў гэтую ноч будзе адкрыты дзіцячы пакой, дзе юных гасцей сустрэнуць любімыя літаратурныя героі і кожнае дзіця знойдзе сабе занятак па душы: бісерапляценне, скетчынг маркерамі, лепка з паветранага пластыліну і многае іншае. Самых актыўных удзельнікаў чакаюць прыемныя сюрпрызы!

Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганова, 15)
Тэма: #ПРОнауку
Тэл. для даведак: (8 017) 379 27 06

Што рабіць ноччу ў навуковай бібліятэцы? Вядома ж, здзяйсняць навуковыя адкрыцці! Вялікіх і маленькіх даследчыкаў запрашаюць у лабараторыю “#ПРОнауку”! З дапамогай экспертаў (вучоных) тут можна будзе даведацца пра тое, як па некалькіх костках можна аднавіць памеры, аблічча і нават колер дыназаўраў, як вылучыць ДНК-малекулу ў хатніх умовах са звыклай садавіны. Гасцям распавядуць гісторыю ўзнікнення сыру (якая налічвае больш за 5 тыс. гадоў), пазнаёмяць з тонкасцямі аўтамабільнага дызайну, а таксама праінфармуюць аб навуковых памылках і раскажуць, што з імі рабіць. Юных знаўцаў чакаюць забаўляльныя пляцоўкі з інтэлектуальнымі гульнямі і квестамі, майстар-клас ад дзіцячага навуковага клуба “Малекула”. Знойдзецца месца і творчай лабараторыі. Вывучаць гісторыю па кнігах XVI–XIX стст. або адправіцца ў касмічныя падарожжа? Выбар за вамі! А захаваць прыемныя моманты жадаючыя змогуць з дапамогай прафесійнай фотасесіі.

Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча НАН Беларусі (вул. Казінца, 86/2)
Тэма: “Вечар. Пятніца. Бібліятэка…”
Тэл. для даведак: (8 017) 379 39 76, 379 37 17

“Вечар. Пятніца. Бібліятэка…” – гэта асаблівая падзея, якая запрашае кожнага правесці вечар пятніцы ва ўтульнай абстаноўцы бібліятэкі. Гасцей чакаюць творчыя майстар-класы, лекцыі і экскурсіі, гульні для дзяцей і дарослых, буккросінг і музыка. Трэба проста прыйсці і атрымліваць асалоду ад атмасферы бібліятэкі і зносін!

Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы (вул. В. Харужай, 16)
Тэма: Ноч кіно ў Купалаўцы
Тэл. для даведак: (8 017) 243 46 21242 70 30

У год 100-годдзя беларускага кіно бібліятэка ператворыцца ў велізарны кінапавільён. У займальнай праграме – творчыя сустрэчы з вядомымі людзьмі, якія прадстаўляюць кінамастацтва, незвычайныя кінасеансы, жывая музыка з любімых фільмаў, кінаквест, майстар-класы, арыгінальная фотазона, сюрпрызы і, вядома, прызы.

Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя М. Астроўскага (пр. Газеты Праўда, 20А)
Тэма: “Век жыві – век чытай
Тэл. для даведак: (8 017) 377 31 92379 04 99

З 19.00 да 21.00 юных жыхароў горада і іх бацькоў запрашаюць нясумна правесці вечар. Гасцей вечара чакаюць сустрэчы з дзіцячымі пісьменнікамі Ірынай Токаравай, Кацярынай Хадасевіч-Лісавой, Паўлам Гушынцом, а таксама тэатралізаваныя чытанні, разнастайныя майстар-класы і літаратурныя віктарыны, зона настолак і многае іншае. Удзельнікі змогуць абмеркаваць любімыя кнігі, падзяліцца літаратурнымі ўражаннямі, задаць пытанні аўтарам і даведацца больш аб творчым працэсе напісання кніг, праверыць эрудыцыю. У кампаніі з кнігай – заўсёды весела і цікава!

Бібліяноч – рэгіёны

Брэсцкая вобласць

Баранавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя Я. Чачота (в. Новая Мыш, вул. Баранавіцкая, 2А)
Тэма: “Зазірні ў 44-ты”

Удзельнікаў мерапрыемства запрашаюць прайсці квест “Зазірні ў 44-ты”: госці напішуць ліст вызваліцелю, правядуць аперацыю “Пошук”, пабываюць у “РазведШтабе”, здзейсніць “Музычны прывал”, зазірнуць у “Партызанскую зямлянку”, перасякуць “Літаратурную мяжу”, а таксама адпрацуюць прыёмы першай медыцынскай дапамогі ў “Медчастцы”.

Цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. Таўлая (г. Баранавічы, вул. Леніна, 53)
Тэма: “Бібліяноч 20:24”
Тэл. для даведак: +375 163 403690

Бібліятэка запрашае на займальны сямейны квіз “Аднойчы ў бібліятэцы”. Для таго, каб затэсціць новы фармат і цудоўна правесці час, папярэдне просяць зарэгістравацца.

Гродзенская вобласць

Воранаўская раённая бібліятэка (г.п. Воранава, вул. Савецкая, 29)
Тэма: БібліяХаос “Без квітка на начны сеанс”
Тэл. для даведак: +375 159 44 68 81, +375 29 144 49 59

Жыхароў гарадскога пасёлка Воранава запрашаюць нясумна правесці вечар з кнігай у прыемнай кампаніі. У рэжыме нон-стоп будуць працаваць шматлікія тэматычныя лакацыі: дэтэктыўнае агенцтва, бібліякавярня, літаратурны салон “Варажбы па кнігах”, разнастайныя майстар-класы, літаратурныя віктарыны, рамантычная фотазона, вячэрні кінасеанс “Прыгоды бібліятэкара”. Таксама госці змогуць пакінуць свае пажаданні і водгукі, зрабіць сэлфі з літаратурнымі героямі, пазнаёміцца з кніжнымі выставамі. А для маленькіх чытачоў – дзіцячая пляцоўка “Краіна цудаў”, аквагрым, гульні, віктарыны, мультсеанс. Мора незабыўных уражанняў гарантавана!

Ашмянская раённая бібліятэка (г. Ашмяны, вул. Савецкая, 19/2)
Тэма: “Усёй сям’ёй у Кніжную галактыку”
Тэл. для даведак:+375 1593 21651

Удзельнікі змогуць паўдзельнічаць у гульнявой праграме, паглядзець мультфільмы з героямі з любімых казак, пазнаёміцца з цікавымі кніжнымі выставамі. Дзеці змогуць пагуляць у настолкі і рухавыя гульні, паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабе кніжных закладак. Увесь вечар будзе працаваць фотазона, бібліякавярня і латарэя.

Смаргонская раённая бібліятэка (г. Смаргонь, вул. Танкістаў, 6)
Тэма: “Кніжная Атмасфера”
Тэл. для даведак: +375 1592 39532, 39531, 39530

У праграме:

  • канцэрт “Літаратурны настрой”
  • арт-вернісаж смаргонскага мастака Яўгена Балаша “Фарбы вясны”
  • бібліякешынг “Вакол ды каля... бібліятэкі”
  • майстар-класы: аквагрым “Фантазія” і выраб кніжных закладак “Кніжны абярэг”

Гасцей вечара чакае паўночны кава-брэйк перад “Ноччу кіно”.

Магілёўская вобласць

Бібліятэка-філіял № 9 імя Янкі Купалы г. Магілёва (г. Магілёў, пр. Дзімітрава, 55)
Тэма: “Казачная ноч Янкі Купалы”
Тэл. для даведак: +375 222 784645

Праграма акцыі будзе прысвечана вядомаму беларускаму пісьменніку Янку Купалу, імя якога носіць бібліятэка. Сярод запрошаных гасцей – прадстаўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы(Мінск), магілёўскія мадэльеры С. Цімашэнка і А. Барысенка, вакальны ансамбль “Вераснёвіца”, тэатр “Атмасфера” і іншыя. Гасцей бібліятэкі чакае жывая музыка, паказ жаночага адзення, народныя танцы, стравы беларускай кухні і шмат іншых забаў.

Бялыніцкая цэнтральная раённая бібліятэка (г. Бялынічы, вул. Ленінская, д. 55)
Тэма: “Бібліятэчнае квест-падарожжа ў Залюстаркоўе”
Тэл. для даведак: +375 2232 78081

У праграме: майстар-клас “Падарожжа па Зачараваным лесе”, інтэлектуальная пляцоўка “БезУМНОЕ чаепитие”, у рамках якой удзельнікі змогуць праверыць веды і кемлівасць, разгадаўшы лагічныя загадкі і рэбусы, адказаўшы на каверзныя пытанні ад Чорнай каралевы, гульнявыя пляцоўкі “Магічныя забавы”, “Віртуальная рэальнасць”.

Напрыканцы вечара – “Баль у Белай каралевы”, у рамках якога будзе праведзены бяспройгрышны аўкцыён памятных падарункаў ад казачнай Алісы.

Дрыбінская цэнтральная раённая бібліятэка (г.п. Дрыбін, вул. Леніна, 37, пам. 1)
Тэма: “Бібліяноч-2024”
Тэл. для даведак: +375 2248 71568

У праграме:

  • выстава-прагляд “Свет кнігі без межаў”
  • музычна-паэтычны батл “Калі радок дыктуе пачуццё...”
  • літаратурная квест-гульня “Падарожжа па кніжным акіяне”
  • праца Book Cafe
  • майстар-класы “Папяровыя карункі” (стварэнне кніжных закладак), “Ствары казку сваімі рукамі” (стварэнне казачных герояў з паветранага пластыліну)
  • кандытарскі майстар-клас і многае іншае

Клімавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя Івана Пехцерава (г. Клімавічы, вул. Камуністычная, 22А)
Тэма: “Мы родам з СССР”
Тэл. для даведак: +375 2244 37462

У праграме вечара:

  • гістарычны экскурс у СССР
  • дэфіле тэатраў моды
  • фітнес “Рытмічная гімнастыка 90-х”
  • цырульня “Лахматыя 90-я”
  • выставы савецкіх плакатаў
  • настолкі і дваровыя гульні
  • фільмы мінулых гадоў
  • рэтра-дыскатэка
  • сапраўдны савецкі буфет

Крычаўская гарадская бібліятэка № 2 (г. Крычаў, вул. Камуністычная, д. 1)
Тэма: “Кніга і кампанія”
Тэл. для даведак: +375 2241 56749

Чытачоў чакаюць бібліятэчная акцыя-запрашэнне “Заходзь! Глядзі! Чытай!” з уручэннем памятных флаераў, кніжная выстава “Нас усіх аб’ядноўвае кніга”, гульнявая праграма “Казка за казкай”, літаратурная латарэя “Замарочкі з бочкі”, лялечны спектакль “Выпадак у лесе”, майстар-клас “Маляванне паветранымі шарыкамі”.

Тэлефон для СМІ: (8 017) 293 27 56.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам