ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У музеі кнігі адкрылі “Тайны канцылярыі”
24 верасня – 205 гадоў з дня нараджэння Габрыелі Пузыны, пісьменніцы, мемуарысткі, аўтара зборнікаў вершаў, апавяданняў, драм, камедый, успамінаў

Беларускія кнігі перададзены ў Эстонію

Беларускія кнігі перададзены ў Эстонію
Іншыя навіны

У рамках дабрачыннай акцыі “Пра Беларусь – беларусам замежжа” пры дапамозе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Эстонія нацыянальна-культурным аб’яднанням гэтай краіны перададзена ў дар больш за 150 асобнікаў беларускіх выданняў.

Мерапрыемствы акцыі ініцыяваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі з мэтай аказання дапамогі аб’яднанням беларускай дыяспары ў замежных краінах і садзейнічання распаўсюджванню інфармацыі пра нашу краіну, папулярызацыі інфармацыйных рэсурсаў, якія адлюстроўваюць багацце яе гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны.

Камплект уключае мастацкія творы беларускіх аўтараў, выданні па гісторыі, культуры і мастацтве Беларусі, дзіцячыя кнігі, энцыклапедыі, слоўнікі.

Набор сфарміраваны сумесна Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнцкай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь.

Запрашаем да супрацоўніцтва прыватных асоб, выдавецтвы і арганізацыі, якія маюць цікавыя выданні аб нашай краіне. Звяртаемся таксама да аб’яднанняў беларусаў замежных краін, зацікаўленых у атрыманні беларускай літаратуры, далучыцца да дабрачыннай акцыі “Пра Беларусь – беларусам замежжа”.

Матэрыял пададзены аддзелам камплектавання фондаў.

Навіны

31 Кас 2020

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры распачала работу часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Творчасць як жыццё...”, прымеркаваная да юбілеяў знакамітых беларускіх драматургаў: 100-годдзя з дня нараджэння Андрэя Макаёнка, 90-годдзя з дня нараджэння Алеся Петрашкевіча і 70-годдзя Аляксея Дударава.

Навіны бібліятэк

Удзел у конкурсе праекта MOST

29 Кас 2020

Праект Еўрапейскага Саюза MOST абвясціў конкурс на кароткі аповед пра здарэнні і ўражанні ўдзельнікаў стажыровак. Цікавыя, пацешныя або кур’ёзныя гісторыі здараюцца нават у сур’ёзных прафесійных паездках. Пераможцамі конкурсу сталі ў тым ліку спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Папулярызацыя рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы НББ

30 Кас 2020

29 кастрычніка прайшоў анлайн-семінар віртуальнай чытальнай залы НББ для супрацоўнікаў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь. Прафесійная сустрэча была прысвечана аднаму з самых актуальных пытанняў бібліятэчнага абслугоўвання ў сучасных умовах – выкарыстанню ліцэнзійных электронных інфармацыйных рэсурсаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Бу!”: даведнік па дамах з прывідамі ў літаратуры

30 Кас 2020

Што можа быць больш прывабным і адначасова страшным для чытача, чым дамы з прывідамі? За апошнюю сотню гадоў мы сталі сведкамі мноства сумных гісторый, дзе галоўныя героі заключаюць здзелку стагоддзя і купляюць дом, у якім яны самі – нечаканыя госці. Мара ператвараецца ў кашмар, а родныя сцены больш не здаюцца бяспечнымі. Прадстаўляем вам даведнік па самай містычна небяспечнай нерухомасці ў літаратуры!

Аўтарскі погляд

30 кастрычніка – 115 гадоў з дня нараджэння народнага мастака Беларусі, выдатнага скульптара Андрэя Ануфрыевіча Бембеля (1905–1986)

30 Кас 2020

Імя мастака добра вядома не толькі знаўцам беларускага мастацтва ХХ стагоддзя, але і шматлікім гасцям нашай краіны. Бо сярод найбольш вядомых турыстычных аб’ектаў мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”, Курган Славы, манумент Перамогі ў Мінску і многае іншае, аўтарам або суаўтарам стварэння якіх з’яўляўся Андрэй Бембель.

Па старонках беларускага календара

Свабоднае праграмнае забеспячэнне для стварэння краязнаўчых рэсурсаў бібліятэк

29 Кас 2020

22 кастрычніка ў рамках VII Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” Віктар Пшыбытка правёў анлайн майстар-клас “Выкарыстанне свабоднага праграмнага забеспячэння для стварэння краязнаўчых рэсурсаў бібліятэк”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111