ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Ён дораг нам, як першае каханне…”
Беларускія кнігі перададзены ў Эстонію

У музеі кнігі адкрылі “Тайны канцылярыі”

У музеі кнігі адкрылі “Тайны канцылярыі”
Іншыя навіны

24 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё незвычайнай выставы, створанай сумесна з даследчыкам, лаўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэнне” Уладзімірам Ліхадзедавым.

У экспазіцыі музея прадстаўлены выдатныя прыклады пісьмовых прылад розных эпох, якімі пісалі нашы продкі да з’яўлення клавіятуры і электронных гаджэтаў.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў імпрэзы звярнуўся намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша. Ён прадставіў праект і падзякаваў аўтару ідэі, уладальніку калекцыі Уладзіміру Ліхадзедаву за супрацу. Адзначыў, што экспанаты выставы дэманструюць шматвяковую традыцыю пісьменства і абуджаюць цікавасць да нашай гісторыі і культуры.

Наступны выступоўца, галоўны рэдактар, дырэктар выдавецкага дома “Звязда” Аляксандр Карлюкевіч, расказаў пра безумоўную вартасць і важнасць супольнай працы зацікаўленых даследчыкаў і розных інстытуцый, а таксама пра адметную ролю аўтарскага праекта Уладзіміра Ліхадзедава “У пошуках страчанага”.

Цікавае параўнанне сучасных і мінулых тэхналогій, асэнсаванне іх ўплыву на людзей зрабіў Андрэй Кароль, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які працягнуў урачыстую частку імпрэзы.

Вячаслаў Караткевіч, начальнік упраўлення маніторынгу якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь падкрэсліў важную адукацыйную і выхаваўчую ролю прызентаванага праекта для маладога пакалення.

Аўтар выставы “Тайны канцылярыі” Уладзімір Ліхадзедаў пазнаёміў гасцей з яе канцэпцыяй і найбольш цікавымі экспанатамі, а таксама выказаў падзяку бібліятэцы за супрацу і магчымасць прэзентаваць праект шырокай аўдыторыі.

Госці і ўдзельнікі імпрэзы з цікавасцю пазнаёміліся з унікальнай калекцыяй (звыш 1 000 экспанатаў) і змаглі адкрыць для сябе забыты пласт матэрыяльнай культуры, звязаны з традыцыяй пісьменства.


Выстава “Тайны канцылярыі” працуе ў музеі кнігі (пам. 347) да 15 лістапада 2020 г. штодзень, акрамя панядзелка і дзяржаўных свят.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 85.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам