ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пралітае святло на таямніцы Лошыцкай сядзібы
«Мой першы крытык – сын». Пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая расказала, як стварае свае казкі

Беларуская дэлегацыя на Усерасійскім бібліятэчным кангрэсе

Беларуская дэлегацыя на Усерасійскім бібліятэчным кангрэсе
Іншыя навіны

11–17 мая адбыўся Усерасійскі бібліятэчны кангрэс: XXIV Штогадовая канферэнцыя Расійскай бібліятэчнай асацыяцыі “Канцэпцыя развіцця і стратэгічныя задачы бібліятэчнай справы ў Расіі”.

Мерапрыемства прайшло ў г. Туле – бібліятэчнай сталіцы Расіі 2019 года. Кангрэс аб’яднаў больш за тысячу ўдзельнікаў – прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, спецыялістаў бібліятэк, музеяў, архіваў, навукова-даследчых арганізацый, адукацыйных устаноў, вытворцаў інфармацыйнай прадукцыі з Расіі, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі і Чэхіі.

Рэспубліку Беларусь на мерапрыемстве прадставілі загадчыца навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Марына Пшыбытка і дырэктар Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна Марына Рафеева.

У рамках кангрэса было арганізавана больш за 50 розных па фармаце і тэматыцы мерапрыемстваў, сярод якіх асаблівую цікавасць выклікала пасяджэнне круглага стала “Бібліятэка як агульнадаступнае інтэлектуальнае асяроддзе i пляцоўка для міжкультурнай камунікацыі. Сусветныя практыкі”. Падчас яго працы Марына Пшыбытка пазнаёміла прысутных з арганізацыяй бібліятэчнага абслугоўвання ў Рэспубліцы Беларусь, асвятліла яркія праекты, якія ажыццяўляюцца ў нашай краіне бібліятэкамі розных ведамстваў.

На дыскусійнай пляцоўцы “Бібліятэчныя асацыяцыі свету” прадстаўнікі краін СНД прапанавалі вынікі SWOT-аналізу дзейнасці сваіх асацыяцый і акрэслілі перспектывы іх развіцця. Беларускую бібліятэчную асацыяцыю прадставіла Марына Рафеева.

Па выніках сустрэчы прадстаўнікі краін СНД падпісалі “Тульскую дэкларацыю”, дзе пералічаны місія, мэта і задачы бібліятэчных асацыяцый свету.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам