ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Беларуская дэлегацыя на Усерасійскім бібліятэчным кангрэсе
Андрусь Такінданг – госць “Клуба кніжных прафесараў”

«Мой першы крытык – сын». Пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая расказала, як стварае свае казкі

«Мой першы крытык – сын». Пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая расказала, як стварае свае казкі
Іншыя навіны

Дзіцячая пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая распавяла, як зацікавіць малых чытаннем і ў чым сакрэт папулярнасці яе кніг.

– Кацярына, вы па адукацыі настаўнік пачатковых класаў і працуеце ў школе. Празаікам як сталi?

– З дзяцінства прыдумвала гісторыі і расказвала іх сябрам. У школе любіла пісаць сачыненні на вольныя тэмы, пазней пачала друкавацца ў часопісах, газетах. Дарэчы, першую кнігу напісала для дарослых, дзіцячыя гісторыі, казкі стала запісваць пазней. Іх стварала для свайго сына. Ён штовечар прасіў працяг. Мне падумалася: калі яму цікава, то, можа, і іншым дзецям спадабаецца?.. Казкі запісала, рукапіс адправіла ў выдавецтва. Яго надрукавалі ў 2008 годзе. Гэта была кніга «Падарожжы ў Чароўны лес», яна натхніла мяне працягваць творчасць у гэтым кірунку.

– Адкуль казачныя сюжэты?

– Мне здаецца, што героі стукаюцца ў маё ўяўленне. Застаецца только пазнаёміцца з імі і занатаваць усё тое, што адбываецца ў жыцці новых персанажаў. У маіх кнігах многа касмічнай тэмы, бо мяне гэта цікавіць. Я вельмі люблю назіраць за зоркамі, глядзець тэлеперадачы пра галактыкі, сусвет.

– Каму першаму паказваеце рукапіс?

– Сыну Станіславу. Ён мой першы крытык, дарадчык і памочнік. І хоць яму хутка 15 гадоў і ён ужо чытае не зусім дзіцячую літаратуру, з маімі рукапісамі заўсёды знаёміцца з цікавасцю і задавальненнем. Стасік, дарэчы, з’яўляецца галоўным героем некалькіх кніг.

– Што робіце, каб данесці сваю творчасць да чытачоў? Сёння ж вельмі шмат літаратуры для дзяцей…

– Так, у нас шмат выдатных аўтараў, якія пішуць цудоўныя дзіцячыя кнігі. Але мы не з’яўляемся канкурэнтамі. Мы разам ствараем сучасную беларускую дзіцячую літаратуру. І для юных аматараў чытання нават гэтых выданняў недастаткова. Мае кнігі выходзяць тыражамі 1 500–2 000 экзэмпляраў. Распаўсюджваюцца па бібліятэках, паступаюць у продаж. Каб яны дайшлі да чытачоў, старанна працуюць маркетолагі выдавецтваў. Вельмі важная частка працы – сустрэчы, прэзентацыі, творчыя імпрэзы. Аўтар лепей за ўсіх раскажа юным чытачам пра свае творы. Ды і дзецям цікава асабіста пазнаёміцца з пісьменнікам. Я прыдумала, як звярнуць увагу дзяцей да маёй творчасці. На сустрэчы прыходжу ў вобразе феі з чароўнай палачкай, і мяне суправаджае Вухуцік – цацка ў выглядзе персанажа аднайменнай казкі. Ладжу інтэрактыўныя мерапрыемствы. А ў сваіх новых кнігах прадугледжваю цікавыя заданні і гульні. Дзецям гэта падабаецца.

– Вашы казкі і аповесці неаднаразова ўваходзілі ў рэйтынг «Пяцёрка лепшых», складзены мінскімі бібліятэкамі. У чым сакрэт?

– Дадаю ў творы некалькі дробак чарадзейства, бязмерны кубачак дабрыні, шчодрую жменю цікавостак, яркае дражэ весялосці, зярняткі духоўных каштоўнасцяў і загадкавы, непрадказальны на смак кампанент – для вастрыні сюжэта.

– Не баіцеся, што хтосьці скарыстаецца вашым рэцэптам?

– Калі некалькі чалавек гатуюць па адным рэцэпце, у кожнага атрымліваецца свой выраб з унікальным смакам.

– Як усё ж такi прывіць дзецям любоў да чытання?

– Бацькі павінны кожны дзень чытаць ім, пачынаючы з немаўляцкага ўзросту. І няхай малое не будзе разумець сэнс, яно ўспрымае выразнасць эмоцый. З часам прыйдуць разуменне, цікавасць і нават звычка. Дзіця будзе хацець слухаць, а потым навучыцца чытаць самастойна. Канешне, перад іх вачыма павінен быць прыклад дарослых, якія часта трымаюць кнігу ў руках. Гэты вобраз усвядоміцца і будзе ўспрымацца як нешта важнае, добрае.

– Ці павінны бацькі сачыць, што чытае іх сын ці дачка?

– Безумоўна, так. На жаль, сёння хапае кніг, аўтары якіх не ставяць мэтай вучыць юных чытачоў чамусьці добраму і карыснаму. Асноўная ж мэта дзіцячай кнігі – выхаванне, фарміраванне духоўных і маральных каштоўнасцяў, арыенціраў. Толькі твор не павінен адкрыта вучыць. Ён павінен быць займальным, яго героі могуць паводзіць сябе па-рознаму. І роля пісьменніка – непрыкметна накіраваць дзіця да правільнай высновы.

Даведка

У Кацярыны Хадасевіч-Лісавой выйшлі 10 кніг. Казкі і аповесці цікавыя дзецям ад 6 да 12 гадоў, зборнік твораў «Код геніяльнасці» разлічаны на чытачоў сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.

Аўтар публікацыі: Вікторыя Семяновіч.
Фота: Ірына Маліноўская.

Крыніца: Мінск-Навіны

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам