ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Спадчына Кірыла і Мяфодзія
Беларуская дэлегацыя на Усерасійскім бібліятэчным кангрэсе

Пралітае святло на таямніцы Лошыцкай сядзібы

Пралітае святло на таямніцы Лошыцкай сядзібы
Іншыя навіны

У Мінску адбылася прэзентацыя гістарычна-дакументальнай кнігі Юрыя Кур’яновіча “Старасвецкая Лошыца”.

Імпрэза праходзіла ў месцы, якому прысвечана кніга, – на вялізнай адкрытай верандзе Лошыцкай сядзібы, якая была цалкам запоўнена гасцямі.

loshica_1.jpg

Перад прысутнымі выступілі загадчык філіяла музея “Лошыцкая Сядзіба” ад “Музей гісторыі горада Мінска” Сяргей Бяспанскі, намеснік дырэктара Лошыцкай садова-паркавай гаспадаркі Яўген Церахаў, былая селекцыянерка, якая працавала ў Лошыцкім садзе Алена Сямашка, пісьменнік Аляксандр Клышка ды іншыя літаратары і даследчыкі.

loshica_2.jpg

Выступоўцы падкрэслівалі важнасць скрупулёзнай даследчай працы, якую правёў у бібліятэках і архівах Юрась Кур’яновіч, укладаючы кнігу “Старасвецкая Лошыца”. У ёй сабраныя шматлікія гістарычныя цікавосткі, звязаныя са знакамітымі беларусамі, якія мелі дачыненне да Лошыцы. А з Лошыцкай сядзібай звязаны лёс Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, кампазітара Станіслава Манюшкі, сусветна вядомага навукоўца Мікалая Вавілава, грамадскага дзеяча Эдварда Вайніловіча. Да сядзібы маюць дачыненне прадстаўнікі сем’яў Друцкіх-Горскіх і Прушынскіх, Любанскіх і Кеневічаў, Чапскіх і Путкамераў, а таксама вялікая колькасць вядомых грамадскіх дзеячоў, прадстаўнікоў культуры і навукі.

loshica_3.jpg

З дапамогай кнігі Юрася Кур’яновіча можна апынуцца ў ХІХ ці XVIII стагоддзі, паблукаць па старадаўніх алеях, адчуць гукі дома часоў Прушынскіх і пазнаёміцца з людзьмі, якія гасцявалі ў маёнтку. Удзельнікі прэзентацыі пазнаёміліся і з гісторыяй Лошыцы па-за свецкага жыцця: у савецкія часы ў сядзібе працавалі навукоўцы-селекцыянеры і сфарміравалася беларуская селекцыйная навука, у часы Другой сусветнай вайны ў доме месцілася рэзідэнцыя нямецкіх уладаў.

loshica_4.jpg

“Гэтая кніжка – глыбокае гістарычнае даследаванне куточкаў нашай Беларусі, менавіта Міншчыны. Яна каштоўная тым, што ў ёй багата сабрана гістарычных звестак пра многіх знаных беларусаў са шматлікіх бібліяграфічных крыніцаў. Яна адлюстроўвае блізкія для нас часы мінулага стагоддзя: дарэвалюцыйны, паслярэвалюцыйны, паваенны. У кнізе паказана, наколькі каштоўнымі гэтыя мясціны былі і для гісторыкаў і для навукоўцаў-біёлагаў”, – адзначыў у гутарцы з журналістам НЧ пісьменнік Алесь Клышка.

loshica_5.jpg

Паводле літаратара, кніга “Старасвецкая Лошыца” важная кожнаму чалавеку, які займаецца даследаваннем гісторыі сваёй радзімы, тым, што гэта неад’емная староначка гісторыі гэтага краю і ўсёй Беларусі. Гэта гістарычныя моманты, якія непаўторныя і вельмі важныя для ўзмацнення нацыянальнай тоеснасці беларусаў.

Юрый Кур’яновіч – беларускі гісторык, пісьменнік і перакладчык. У яго перакладзе беларускаму чытачу адкрыліся ўспаміны ўкраінскага навукоўца і пісьменніка Пятра Франко, а таксама творы шэрагу ўкраінскіх аўтараў, якія склалі зборнік прозы “Цвітуць сланечнікі” (2013). Юрась таксама аўтар зборнікаў прозы "Ён і яна" (1996) і "Гарадская элегія" (2007), “Легенды Старасвецкай Лошыцы” ды іншых кніг.

Аўтар публікацыі: Арцём Лява.

Крыніца: Новы час


Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам