З 17 мая па 6 чэрвеня ў нашай краіне праходзіць рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя “Беларусь супраць тытуню”, якая рэалізуецца ў рамках дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека” і прымеркавана да правядзення 31 мая Сусветнага дня без тытуню.
Больш інфармацыі пра акцыю можна даведацца на сайтах Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі далучылася да Сусветнага дня без тытуню: у зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстава “Шануй сваё жыццё. Кідай курыць!”, азнаёміцца з якой можна да 22 чэрвеня.
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.