ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Шануй сваё жыццё. Кідай курыць!
Беларусь супраць тытуню

Па вулачках Парыжа

Па вулачках Парыжа
Іншыя навіны

З 25 мая па 22 жніўня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстава “Па вулачках Парыжа”.

Парыж здаўна лічыцца сусветнай скарбніцай мастацтваў. Мастакі ўсіх часоў і народаў чэрпалі тут натхненне, адорваючы горад шэдэўрамі ў падзяку за яго прыгажосць. І кожны мастак ствараў свой, новы Парыж. Клод Манэ адлюстраваў горад сонечным і шумным, Агюст Рэнуар – вясёлым і легкадумным. Ёсць нервовы, горкі Парыж Анры Тулуз-Латрэка, дажджлівы Парыж Каміля Пісаро. На выставе прадстаўлены альбомы і асобныя рэпрадукцыі работ гэтых і іншых мастакоў. Асаблівае месца адведзена творчасці Марыса Утрыло, які стварыў непаўторны свет пейзажных вобразаў горада. Яго парыжскія вулачкі надзелены горка-пяшчотнай чароўнасцю ў прастадушнай паэзіі і ідыліі.

7_Paris.jpg

“Парыж, ты мой другі Віцебск!”– гаварыў Марк Шагал. Ён прысвяціў гораду, з якім парадніўся на ўсё жыццё, сваё прызнанне ў любві – серыю літаграфій, частка рэпрадукцый якіх дэманструецца ў экспазіцыі. У Парыжы Шагала цвітуць лугі, лётаюць па небе закаханыя, а Эйфелева вежа з вышыні іх палёту выглядае дзіцячай цацкай.

У гады пражывання ў Францыі любімым “героем” карцін рускага мастака Канстанціна Каровіна быў вячэрні Парыж. Гледзячы на гэтыя творы, адчуваеш, як позірк зачароўвае цуд мокрага асфальту, вытканага з пясчынак колеру, які ўвабраў фарбы будынкаў, дрэў, неба, ззяння ліхтароў і вітрын, людзей і машын.

Экспазіцыю дапаўняюць мноства фотаальбомаў і паштовак, прысвечаных гісторыі і мастацтву Парыжа. Альбомы з яго шэдэўрамі архітэктуры і знакамітымі славутасцямі дазволяць акунуцца ў святочную атмасферу сталіцы Францыі, а таксама вывучыць мастацкія калекцыі найвялікшых музеяў свету, такіх як Луўр і д’Арсэ.

Спіс літаратуры


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам