ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Орша прымае Рэспубліканскую школу дырэктараў бібліятэк
Бібліятэка ўкараніла сістэму Unpaywall

Беларусь супраць тытуню – далучаемся да акцыі

Беларусь супраць тытуню – далучаемся да акцыі
Іншыя навіны

Зусім хутка стартуе самая доўгачаканая спартыўная падзея года – II Еўрапейскія гульні. Спаборніцтвы заяўлены як мерапрыемства, свабоднае ад курэння: у рамках Еўрагульняў праводзіцца інфармацыйна-адукацыйная акцыя “Беларусь супраць тытуню”.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі далучаецца да гэтай ініцыятывы, бо шкодная звычка шкодзіць здароўю, а прафілактыка спажывання тытуню – адна з найважнейшых мер па зніжэнні захворванняў, звязаных з курэннем.

Наведвальнікаў “алмаза ведаў” чакаюць дзве тэматычныя экспазіцыі.

Першая – “Свет без шкодных звычак” размяшчаецца ў зале перыядычных выданняў (пам. 106). Прадстаўленыя на выстаўцы публікацыі ў часопісах “Семейный доктор”, “Воспитание школьников”, “Psychologies”, у газетах “Знамя юности”, “Медицинский вестник” і іншых перыядычных выданнях распавядаюць пра згубны ўплыў курэння, ужывання алкаголю і наркотыкаў, а таксама аб шопагалізме, інтэрнэт-залежнасці, харчовых прыхільнасцях і іншых шкодных звычках.

Другая экспазіцыя – “Скажы «НЕ» шкодным звычкам”. Выстаўку можна ўбачыць у атрыуме 1-га паверха. Тут аб шкодных звычках расказана ў плакатах, цытатах і бібліяграфічных спасылках.

На дадзены момант прагнозы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя не суцяшальныя – спажыванне тытуню штогод выносіць каля 7 мільёнаў чалавечых жыццяў, і, калі не будуць прыняты меры, лік штогадовых выпадкаў смерці да 2030 года можа перавысіць 8 мільёнаў.

Больш інфармацыі вы зможаце знайсці тут.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам