ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Усё пра Венгрыю: фонды бібліятэкі папоўніла серыя манаграфій
Беларусь супраць тытуню – далучаемся да акцыі

Орша прымае Рэспубліканскую школу дырэктараў бібліятэк

Орша прымае Рэспубліканскую школу дырэктараў бібліятэк
Іншыя навіны

13–14 чэрвеня на базе ДУК “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” адбудзецца Рэспубліканская школа дырэктараў бібліятэк.

Абмеркаваць пытанні ў галіне культуры і бібліятэчнай справы ў Оршы збяруцца каля 150 дэлегатаў. Сярод іх прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Аршанскага раённага выканаўчага камітэта, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама дырэктары абласных і цэнтральных бібліятэк рэспублікі.

На пленарным пасяджэнні будуць разгледжаны пытанні заканадаўчага рэгулявання бібліятэчнай дзейнасці, праблемы статыстычнага ўліку работы бібліятэк, а таксама стан і перспектывы развіцця галіны культуры і публічных бібліятэк Аршанскага раёна і Віцебскага рэгіёну ў цэлым.

Падчас сесій дэлегаты абмяркуюць улік і захаванасць кніжных помнікаў краіны і ролю бібліятэк у папулярызацыі кніжнай спадчыны, выкарыстанне віртуальных сэрвісаў для аддаленага абслугоўвання карыстальнікаў, прааналізуюць сайты бібліятэк, ролю прафесіі бібліятэкара ў сучасным свеце, значэнне бесперапыннай адукацыі ў фарміраванні высокакваліфікаванага спецыяліста і удасканаленні кадравай палітыкі ўстановаў культуры.

У рамках мерапрыемства адбудзецца цырымонія перадачы ў дар Аршанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме краязнаўчай літаратуры з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь. Акцыя прымеркавана да Года малой радзімы.

Удзельнікі і госці школы дырэктараў змогуць азнаёміцца з літаратурай з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Кніжная выстаўка “Бібліясфера. Выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі” прадставіць выданні для практычнага прымянення ў арганізацыі бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці.

Выстаўка “500 гадоў беларускага кнігадрукавання” прадэманструе гісторыю беларускага кнігадрукавання праз кніжныя выданні і выбітныя постаці беларускай культуры, характэрныя для пэўнага часу.

Мерапрыемства пройдзе па адрасе г. Орша, зав. Паштовы, 1 (Дзіцячая школа мастацтваў № 1).

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам