ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Бібліятэкі і музеі ў сістэме інавацыйнай дзейнасці
Пісьменнік краіны маленства

Акцыя "Добрае сэрца маёй мамы"

Акцыя "Добрае сэрца маёй мамы"
Іншыя навіны

14 кастрычніка 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла акцыя “Добрае сэрца маёй мамы”, прымеркаваная да Дня маці.


Арганізатарамі акцыі выступілі ГА "Беларускт рэспубліканскі саюз моладзі», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінская гарадская арганізацыя ГА «Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў", валанцёрскі рух "Добрае сэрца" и др.

У святкаванні прынялі ўдзел шматдзетныя сем’і, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, жанчыны-ветэраны.

З Днём маці гасцей павіншавалі намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і сувязях з грамадскасцю Л.Г. Кірухіна, а таксама старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ГА “Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў” Т.А. Краўчанка.

У рамках правядзення акцыі быў арганізаваны конкурс дзіцячага малюнка, пераможцы якога атрымалі прызы. Адбыўся святочны канцэрт з удзелам дзіцячых творчых калектываў і зорак беларускай эстрады. Увазе гасцей была прадстаўлена рэтра-калекцыя, прысвечаная гісторыі моды і цырульніцкага мастацтва.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам