21–22 кастрычніка 2009 года ў Мінску пройдзе Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Бібліятэкі і музеі ў сістэме інавацыйнай дзейнасці”.
Канферэнцыя прымеркавана да 65-годдзя факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.
Арганізатарамі мерапрыемства выступяць Беларуская бібліятэчная асацыяцыя, Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў.
У рамках канферэнцыі запланаваны пленарнае пасяджэнне і работа чатырох секцый:
- “Сацыяльна-педагагічныя аспекты інавацыйнай дзейнасці бібліятэк. Бібліятэчная інаватыка”;
- “Інфармацыйныя рэсурсы і інфармацыйныя тэхналогіі ў бібліятэках”;
- “Бібліятэчная адукацыя: традыцыі і навацыі. Персанал бібліятэк”;
- “Інавацыйная дзейнасць музеяў”.