ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Акцыя "Добрае сэрца маёй мамы"
Добрае сэрца маёй мамы

Пісьменнік краіны маленства

Пісьменнік краіны маленства
Іншыя навіны

З 13 па 26 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка “Пісьменнік краіны маленства”, прысвечаная 60-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка і драматурга Аляксея Мікалаевіча Якімовіча.


А. Якімовіч жыве і працуе ў Слоніме. Першую аповесць для падлеткаў “Гордзіеў вузел, альбо Нявыдуманыя гісторыі з жыцця Алеся Пятрашкі” выдаў у 1987 г. На творчым рахунку аўтара шэраг кніг для дзяцей і падлеткаў – “Эльдарада просіць дапамогі”, “Залатая дзіда”, “Сакрэт Тунгускага метэарыта”, “Пастка для пярэваратня”, а таксама п’есы – “Аварыйная пасадка, або Першы дыназаўрык”, ”Добры змей” і інш. Творы пісьменніка знаёмяць юнага чытача з беларускай гісторыяй, падзеямі XIV ст. Казачныя, прыгодніцкія і фантастычныя сюжэты закранаюць экалагічныя праблемы, расказваюць пра школьнае жыццё. Пры ўсёй жанравай і тэматычнай разнастайнасці яны насычаны пазнавальным зместам, які пашырае кругагляд і нясе чытачу новыя веды.

Апошнім часам А.М. Якімовіч звярнуўся да п’ес для дарослага гледача (“Муляж”, “Сын прыехаў”, ”Загадкавы храм”). Прэм’ера адной з іх – “Спакуса” – адбылася ў Дзяржаўным драматычным тэатры Слоніма. На гэтай сцэне паспяхова ідуць п’есы-казкі, створаныя драматургам для дзяцей.

На выстаўцы прадстаўлены выданні твораў А.М. Якімовіча – плён 20-гадовай працы пісьменніка і драматурга, а таксама матэрыялы пра жыццё і творчы лёс юбіляра.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам