26 красавіка ў рамках мерапрыемстваў абвешчанага ЮНЕСКА Сусветнага дня кніг і аўтарскага права ладзіцца культурна-асветніцкая акцыя "Асоба. Кніга. Час".
Акцыю праводзяць Савет бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права, які штогод адзначаецца ў красавіку, спрыяе развіццю кніжнай справы і аўтарскага права, а таксама павышэнню іх незаменнай ролі ў адукацыі, культуры і навуцы ва ўсім свеце.
Час правядзення: 16.00–17.00.
Месца правядзення: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, галерэя "Атрыум", 2-гі паверх. Уваход цэнтральны.