ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Акцыя да Дня кніг і аўтарскага права
Літаратурная вандроўка “Шляхамі паэтаў”

Знаёмая незнаёмая Біблія

Знаёмая незнаёмая Біблія
Іншыя навіны

Елізавецінская Біблія разам з іншымі рэдкімі царкоўнымі выданнямі прадстаўлена на выставе кніг рэлігійнага зместу ХVІІ – пачатку ХХ стагоддзяў ў Гомельскай гарадской бібліятэцы імя. Герцэна.


Да 1876 года будучыя праваслаўныя святары вывучалі галоўную кнігу хрысціян – Біблію – толькі на латыні. Пушкін і многія іншыя класікі літаратуры знаёміліся з Бібліяй па-французску. Так званая – Елізавецінская Біблія – пераклад на царкоўнаславянскую мову тэкстаў свяшчэннай для ўсіх хрысціян кнігі – была выдадзена ў 1751 годзе, пры імператрыцы Елізавеце Пятроўне. Гэтая кніга разам з іншымі рэдкімі царкоўнымі выданнямі прадстаўлена на выставе кніг рэлігійнага зместу ХVІІ – пачатку ХХ стагоддзяў у Гомельскай гарадской бібліятэцы імя Герцэна. Ігумен Сава (Мажука), які прадстаўляе фонды Свята-Мікольскага мужчынскага манастыра Гомеля, расказвае, што на рускай мове Біблія была выдадзена толькі ў 1876 годзе:

– Звярніце ўвагу: кітайцы атрымалі поўную Біблію на сваёй мове ў 1822 годзе. На хіндзі яна з’явілася ў 40-х гадах, а на рускай мове – толькі ў канцы ХІХ стагоддзя. Гэта трагічна адбілася на жыцці рускага народа, які не меў даступнага для чытання тэксту. У ХІХ стагоддзі прасцей было знайсці Біблію на лацінскай мове, чым на царкоўна-славянскай. Тая ж Елізавецінская Біблія была рэдкасцю нават для духоўных семінарый. Узгадайце сітуацыю з Францыскам Скарынам: калі ён, доктар медыцыны, прыехаў у Падую, яго там на руках насілі. Калі ж ён прыязджае ў Масковію і прывозіць туды кнігі, яго выганяюць, а кнігі спальваюць. Акрамя таго, абвяшчаюць гусітам. З чаго пачыналіся рэфармацыйныя рухі ў Германіі, Швецыі, Англіі? З перакладу Бібліі. І менавіта гэтага многія вельмі баяліся. Лічылася, што гэта можа мець нейкія адмоўныя наступствы. Дваране ў той час чыталі Гамера, Плаўта, шмат чаго яшчэ, але толькі не Біблію. Лічылася, што яе могуць чытаць толькі святары на богаслужэнні. Падзяленне народа на вышэйшы клас, дваран і "іншых" – сялян, мяшчан, духоўнае саслоўе – магчыма, і паўплывала на тое, што ў 1917 годзе адбылася рэвалюцыя.

За кожным царкоўным выданнем – свая цікавая гісторыя. Гэта цяпер малітоўнік ХVІІ стагоддзя змешчаны ў вітрыне за шклом – невялічкую кніжку выпадкова знайшлі на сметніку. Вось Новы Запавет, выдадзены на рускай мове ў Токіа ў 1905 годзе японскай праваслаўнай місіяй для рускіх ваеннапалонных падчас руска-японскай вайны. Заснавальнікам місіі быў святы Мікалай Японскі. Ён, дарэчы, пераклаў Святое Пісанне і іншыя кнігі на японскую мову.

У экспазіцыі прадстаўлена Трэбнае Евангелле – тое, што звычайна выкарыстоўваецца святаром пры здзяйсненні прыватных набажэнстваў (шлюб, адпяванне і інш.). Акрамя таго, менавіта на такіх кнігах раней прымалі прысягу ў судзе і ў войску. У праваслаўнай царкве склалася традыцыя пераплятаць гэтыя выданні ў аксаміт. У трылогіі Якуба Коласа "На ростанях" адзін з герояў, айцец Уладзімір, распавядае Лабановічу, што яму давялося прымаць прысягу ў мужыкоў на вернасць цару. Ён не знайшоў Трэбнага Евангелля. Замест яго нядбайны святар прымаў прысягу на томіку Пушкіна, пераплеценым у аксаміт.

Назву кнігі "Часаслоў" успомняць тыя, хто чытаў славутую камедыю Фанвізіна "Недаростак". Там галоўны герой Мітрафанушка хваліўся сваімі поспехамі ў вывучэнні Часаслова. Сапраўды, з гэтай кнігі пачынаецца навучанне праваслаўнаму богаслужэнню, і калісьці Часаслоў быў першай кнігай, па якой дзяцей вучылі чытаць.

Кіева-Пячэрскі патэрык распавядае пра жыццё манахаў Кіева-Пячэрскай лаўры. Патэрыкамі завуцца зборы павучальных апавяданняў пра жыццё святых, адкуль і назва – "патэрык" (ад грэчаскага "патэр" – "бацька"). Кіева-Пячэрскі патэрык быў адным з самых папулярных чытанняў сярод вернікаў. Гэты факт адлюстраваны ў творы Мікалая Ляскова "Ледзі Макбет Мцэнскага павета". Патэрык чытаў хлопчык Федзя напярэдадні сваёй смерці ад рук апантанай Кацярыны Львоўны.

Псалтыр, малітоўнік, акафіст, тыпікон, актоіх, трыёдзь, мінэя... Словы гэтыя быццам дзесьці калісьці чутыя, але не вельмі напоўнены сэнсам для людзей, далёкіх ад рэлігійных канонаў. Між тым, праваслаўныя і цяпер карыстаюцца кнігамі, якія маюць мудрагелістыя назвы. Той, хто зазірнуў далей, чым вокладка, магчыма, разгледзіць не толькі незвычайна прыгожыя літары і малюнкі, але і глыбокі змест, вывучэнне якога ўрэшце дазваляе звацца сапраўдным хрысціянінам.

А ігумен Сава марыць, што збор кніг, які ўжо сёння прыцягвае ўвагу ў тым ліку людзей свецкіх, стане асновай царкоўнага музея пры Гомельскім мужчынскім манастыры. Каб кожны ахвотны мог папрацаваць з унікальнымі выданнямі, якія так моцна ўплываюць на чалавечую душу:

– Мы бачым тую перамогу духу, якую ўяўляюць сабой гэтыя выданні, і адчуваем смутак ад страты большасці з іх. Гэтыя кнігі ёсць каму чытаць і любіць, і ёсць каму плакаць над імі.

Крыніца: газета "Звязда"

Чытайце таксама:

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам