ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
ТІБО-2012
Акцыя да Дня кніг і аўтарскага права

Прэзентацыя навуковага выдання ў ЦНБ

Прэзентацыя навуковага выдання ў ЦНБ
Іншыя навіны

19 красавіка ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі адбудзецца прэзентацыя навуковага выдання “Археологическое наследие Беларуси”, а таксама іншых найноўшых даследаванняў археолагаў Інстытута гісторыі.


Да імпрэзы арганізавана выстаўка “Археалогія Беларусі: вытокі і сучаснасць” з 2-х раздзелаў:

1. Кніжная і дакументальная экспазіцыя “Археалогія ад першабытнага да Новага часу”. На ёй прадстаўлены выданні і дакументы з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі і Архіва навуковай археалагічнай дакументацыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, у якіх адлюстраваны этапы станаўлення беларускай археалогіі як самастойнай галіны навукі.

2. Экспазіцыя “Новыя археалагічныя артэфакты” (з фондаў археалагічнага музея Інстытута гісторыі НАН Беларусі), на якой упершыню будуць прадстаўлены археалагічныя артэфакты розных эпох, якія знойдзены археолагамі пад час даследаванняў на тэрыторыі Беларусі ў 2011 г.

У імпрэзе прымуць удзел вучоныя НАН Беларусі, выкладчыкі вузаў, прадстаўнікі музеяў буйнейшых бібліятэк г. Мінска.

Мерапрыемства ладзіцца а 15-й гадзіне ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр, пакой 110).

Крыніца: Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам