ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Злучым краіны СНД
Генеральная асамблея асацыяцыі eIFL.net

Адкрыты доступ да баз даных Oxford Art Online і Grove Music Online

Іншыя навіны

Для Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і арганізацый-партнёраў па віртуальнай чытальнай зале адкрыты тэставы доступ да баз даных выдавецтва Oxford University Press па мастацтве і музыцы Oxford Art Online і Grove Music Online.


Доступ прадастаўлены для арганізацый-партнёраў, якія пацвердзілі cваю зацікаўленасць у тэсціраванні рэсурсу.

Oxford Art Online змяшчае поўны тэкст 34-томнага выдання Dictionary of Art, больш за 45 000 артыкулаў па жывапісе, скульптуры, архітэктуры, прыкладным мастацтве, ювелірнай справе, дызайне, 21 000 біяграфій, больш за 40 000 гіперспасылак на сайты музеяў і галерэй, больш за 5 000 выяў карцін, карт, малюнкаў з вядучых карцінных галерэй свету: Metropolitan Museum of Art, The Bridgeman Art Library, The British Museum, The Museum of Modern Art і многае іншае.

Grove Music Online прапануе доступ да поўных тэкстаў выданняў New Grove Dictionary of Music and Musicians (2-е выд., 2001 г.), New Grove Dictionary of Opera (1992 г.) і New Grove Dictionary of Jazz (2-е выд. 2001 г.), а таксама больш за 50 000 артыкулаў і біяграфій, больш за 500 урыўкаў музычных твораў, даступных для праслухоўвання.

Тэставы доступ ажыццяўляецца праз Віртуальную чытальную залу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і прадастаўлены да 23.12.2009 г.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам