ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыты доступ да баз даных Oxford Art Online і Grove Music Online
Геній трох народаў

Генеральная асамблея асацыяцыі eIFL.net

Генеральная асамблея асацыяцыі eIFL.net
Іншыя навіны

18–22 лістапада 2009 года ў Александрыйскай бібліятэцы (Арабская Рэспубліка Егіпет) прайшла Генеральная асамблея асацыяцыі eIFL.net.


У рабоце асамблеі прынялі ўдзел прадстаўнікі больш за 35 нацыянальных бібліятэчных кансорцыумаў з краін, што развіваюцца, і краін з пераходнай эканомікай.

На пасяджэннях абмяркоўваліся праблемы каардынацыі дзейнасці бібліятэк і нацыянальных кансорцыумаў па пытаннях ліквідацыі інфармацыйнай няроўнасці і арганізацыі доступу да электронных інфармацыйных рэсурсаў ў сферы навукі і адукацыі. Вялікая ўвага была нададзена пытанням пашырэння адкрытага доступу да электронных рэсурсаў і стварэння інстытуцыянальных архіваў навуковых прац і дысертацый.

З паведамленнем пра дзейнасць Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) выступіў нацыянальны каардынатар eIFL.net, загадчык сектара падтрымкі інфармацыйнага забеспячэння інавацыйнай дзейнасці аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння НББ В.І. Брычкоўскі. Прадстаўнікі шэрага нацыянальных кансорцыумаў Еўропы праявілі цікавасць да інфармацыі аб дзейнасці бібліятэкі. Была абмеркавана магчымасць правядзення наступнага пасяджэння Генеральнай асамблеі асацыяцыі eIFL.net у Мінску.

Было аб’яўлена аб адкрыцці новай праграмы для публічных бібліятэк, накіраванай на прымяненне інавацыйных тэхналогій у арганізацыі інфармацыйнага бібліятэчнага абслугоўвання. Акрамя таго, прайшлі сустрэчы нацыянальных кансорцыумаў з прадстаўнікамі шэрага выдавецтваў і інфармацыйных службаў.

Асацыяцыя eIFL.net – некамерцыйная арганізацыя, якая аказвае дапамогу і ўсебаковую кансультацыйную падтрымку па пытаннях шырокага выкарыстання электронных рэсурсаў для чытачоў бібліятэк краін, што развіваюцца, і краін пераходнага перыяду.

На сённяшні дзень членамі eIFL.net з’яўляюцца 50 краін, што развіваюцца, і краін з пераходнай эканомікай Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы, а таксама краін былога Савецкага Саюза, Афрыкі, Бліжняга Усходу і Паўднёва-Усходняй Азіі.

Галоўнымі напрамкамі дзейнасці eIFL.net з’яўляюцца развіццё бібліятэчных кансорцыумаў, падтрымка абмену ведамі ў глабальным маштабе і пабудова сеткі бесперапыннага павышэння адукацыі па такіх кірунках, як адкрыты доступ да публікацый, права інтэлектуальнай уласнасці, праграмнае забеспячэнне з адкрытым кодам для бібліятэк і стварэнне інстытуцыянальных рэпазіторыяў (архіваў) з лакальным кантэкстам.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам