ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Паказальнікі эфектыўнасці дзейнасці нацыянальных бібліятэк краін СНД
Адкрыты доступ да баз даных Oxford Art Online і Grove Music Online

Злучым краіны СНД

Злучым краіны СНД
Іншыя навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшлі мерапрыемствы Міжнароднага саюза электрасувязі і Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі.


Мерапрыемствы ўключалі:

  • пасяджэнне рэгіянальнага падрыхтоўчага сходу для краін СНД да Сусветнай канферэнцыі па развіцці электрасувязі (23–24 лістапада);
  • 41-е пасяджэнне Савета кіраўнікоў адміністрацый сувязі РСС (25 лістапада);
  • сустрэчу на вышэйшым узроўні “Злучым краіны СНД” (26 лістапада).

У мерапрыемствах прынялі ўдзел прэзідэнты Беларусі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, прадстаўнікі кіраўніцтва рада краін СНД, Грузіі, а таксама Міжнароднага саюза электрасувязі, Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН, Сусветнага банка, кіраўнікі галіновых міністэрстваў і 62 кампаній і арганізацый з 27 краін.

Мэта мерапрыемстваў – садзеянне развіццю інфармацыйных тэхналогій у рэгіёне СНД, мабілізаванасць чалавечых, фінансавых, тэхнічных рэсурсаў для забеспячэння хуткага пераходу да стварэння рэгіянальнай лічбавай інфраструктуры і лічбавай сеткі паслуг, што заклікана стаць рухавіком эканамічнага росту і развіцця ў рэгіёне.

Для ўдзельнікаў мерапрыемстваў былі арганізаваны экскурсіі па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, у ходзе якіх госці пазнаёміліся з яе інфармацыйнымі рэсурсамі, тэхнічным аснашчэннем архітэктурна-канструкцыйнымі асаблівасцямі будынка.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам