Для карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыты тэставы доступ да электроннага архіва газеты “Ивестия” ў базе даных East View.
“Известия” – расійская грамадска-палітычная і дзелавая штодзённая газета, заснаваная ў сакавіку 1917 года. Тэматыка газеты – асвятленне падзей у Расіі і за мяжой, аналітыка і каментарыі, агляд пытанняў бізнесу і эканомікі, падзей культурнага і спартыўнага жыцця. Электронны архіў газеты ахоплівае перыяд з 1917 па 2010 г. і ўключае больш за 170 000 паўнатэкставых артыкулаў.
Доступ да электроннага архіва газеты “Известия” ў базе даных East View адкрыты па 30 лістапада 2011 г.