ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выйшаў руска-беларускі тлумачальнiк медыцынскіх тэрмінаў
Адкрыты доступ да архіва газеты “Известия”

Канферэнцыя і пасяджэнне БАЕ, прысвечаныя развіццю бібліятэк Еўразіі

Іншыя навіны

15–16 лістапада ў Алма-Аце (Рэспубліка Казахстан) адбылася міжнародная канферэнцыя “Новы фармат бібліятэк Еўразіі. Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі”, прысвечаная 80-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Казахстан.


У рабоце канферэнцыі ўзялі ўдзел прадстаўнікі бібліятэчна-інфармацыйных устаноў Казахстана і дзяржаў – членаў СНД, органаў кіравання Казахстана, а таксама прадстаўнікі міністэрстваў культуры або аналагічных органаў кіравання дзяржаў – членаў СНД.

З дакладамі на пленарным пасяджэнні выступілі Балабекава Гуліса Кабараўна, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Казахстан; Матульскі Раман Сцяпанавіч, прэзідэнт некамерцыйнага партнёрства "Бібліятэчная асамблея Еўразіі", дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі; Фёдараў Віктар Васільевіч, прэзідэнт Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі; Ліхаманаў Антон Уладзіміравіч, генеральны дырэктар Расійскай нацыянальнай бібліятэкі; Макееў Сяргей Міхайлавіч, намеснік генеральнага дырэктара па рабоце з філіяламі Прэзідэнцкай бібліятэкі імя Б.М. Ельцына; Анішчанка Аляксей Сямёнавіч, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У.І. Вярнадскага; Кузьмін Яўген Іванавіч, старшыня Міжурадавага савета Праграмы ЮНЕСКА "Інфармацыя для ўсіх", старшыня Расійскага камітэта Праграмы ЮНЕСКА “Інфармацыя для ўсіх”, прэзідэнт Міжрэгіянальнага цэнтра бібліятэчнага супрацоўніцтва.

Асноўныя тэмы, якія абмяркоўваліся на міжнароднай канферэнцыі, – прыярытэты, перспектывы і стратэгіі развіцця еўразійскай бібліятэчнай прасторы, нарматыўна-прававое забеспячэнне дзейнасці бібліятэк, праблемы стварэння, захавання і выкарыстання інфармацыі пасродкам электронных дакументаў і сеціўных тэхналогій.

Асаблівая ўвага была нададзена парадыгме развіцця бібліятэк ва ўмовах празмернай вытворчасці інфармацыі і засмечвання інфармацыйнай прасторы.

У рамках канферэнцыі прайшло XIII пасяджэнне Агульнага сходу членаў некамерцыйнага партнёрства “Бібліятэчная асамблея Еўразіі”.

На пасяджэнні БАЕ спецыяльная ўвага была нададзена наступным пытанням:

  • удзелу БАЕ ў распрацоўцы мадэльных законаў, канцэпцый і іншых дакументаў, накіраваных на фарміраванне адзінага прававога поля дзейнасці бібліятэк краін СНД;
  • фарміраванню электронных інфармацыйных рэсурсаў у рамках праектаў “Купалы садружнасці” і “Залатая калекцыя Еўразіі”;
  • выдавецкай дзейнасці БАЕ.

Удзельнікамі канферэнцыі адзначаны высокі ўзровень распрацаванага ў Беларусі Закона аб аўтарскім праве і інтэлектуальнай уласнасці.

Адобрана работа па выданні папяровай версіі часопіса "Вестник БАЕ" і прынята рашэнне аб выданні яго электроннай версіі.

У адпаведнасці са Статутам БАЕ былі праведзены чарговыя выбары кіраўніцтва: прэзідэнтам абраны генеральны дырэктар Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі А.І. Віслы, віцэ-прэзідэнтамі – дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі і генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Казахстан Г.К. Балабекава.

 

Чытайце таксама:
Новый формат библиотек Евразии. Информационные системы и технологии

Навіны

15 лютага споўнілася 95 гадоў з дня нараджэння ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – Ігара Валянцінавіча Жолудзева

18 Лют 2020

Ігар Валянцінавіч Жолудзеў нарадзіўся ў 1925 годзе ў г. Ленінградзе. У 1933 годзе пачаў сваё навучанне ў школе. Аднак бязлітасная вайна ўварвалася ў яго бясхмарнае дзяцінства і юнацтва, пабудаваўшы свой сцэнар жыццёвага шляху.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Практыкум па ўжыванні УДК на беларускай мове

18 Лют 2020

У Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна 20 лютага адбудзецца практыкум, прысвечаны ўжыванню міжнароднай класіфікацыйнай сістэмы “Універсальная дзесятковая класіфікацыя” на беларускай мове для арганізацыі краязнаўчых фондаў і іх адлюстравання ў інфармацыйна-пошукавых сістэмах публічных бібліятэк.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Да 100-годдзя да выхаду газеты “Савецкая Беларусь”

17 Лют 2020

Люты 1920 года адзначыўся выхадам у Смаленску беларускамоўнай газеты “Савецкая Беларусь” – органа Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Літвы і Беларусі. Не трэба атаясамліваць гэта перыядычнае выданне з газетай “Советская Белоруссия”, якая пачала друкавацца толькі ў 1927 г.

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

Каштоўнасці і прыярытэты XXI стагоддзя: сацыяльная справядлівасць

19 Лют 2020

З 19 лютага па 17 сакавіка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Каштоўнасці і прыярытэты XXI стагоддзя: сацыяльная справядлівасць”, прысвечаная Сусветнаму дню сацыяльнай справядлівасці.

Кніжныя выстаўкі

111