ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Толькі маладосць, толькі творчасць
Заклінальнік слова

Адкрыццё выстаўкі жывапісу “Трыпутнік”

Адкрыццё выстаўкі жывапісу “Трыпутнік”
Іншыя навіны

24 верасня а 16-й гадзіне ў галерэі “Панарама” адбудзецца адкрыццё выстаўкі жывапісу “Трыпутнік” Васіля Пяшкуна, Ганны Сілівончык і Марыі Пяшкун.


Трапіць ў атмасферу бесклапотнага і здзейсніць невялікі віртуальны тур па беларускіх месцах запрашае сям'я мастакоў: Васіль Пяшкун, Ганна Сілівончык і іх дачка Марыя Пяшкун.

Васіль – стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, удзельнік шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выставак. На яго рахунку таксама больш за дзесяць персанальных выставак. У 2008 г. мастак узнагароджаны медалём “Талент і прызначэнне” Міжнароднага альянсу “Міратворац”.

Ганна Сілівончык – выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (аддзяленне станкавага жывапісу). У 2008 г. стала членам Беларускага саюза мастакоў. У 2009 г. узнагароджана медалём “Талент і прызначэнне” Міжнароднага альянсу “Міратворац”.

Марыя – юнае дараванне, удзельніца пленэра “У пошуках Атлантыды”, пленэра імя Язэпа Драздовіча, некалькіх выставак па выніках пленэраў, выставачнага праекта “Маша і мядзведзі”.

На выстаўцы аматары жывапісу ўбачаць карціны, створаныя падчас летніх вандровак па Беларусі. Толькі самыя новыя палотны, самыя свежыя ўражанні і фарбы будуць прадстаўлены ў экспазіцыі.

Выстаўка працягнецца да 21 кастрычніка 2015 г.

Тэлефон для даведак: (0 17) 293 28 33, 293 28 23.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам