ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Трыпутнік
Адкрыццё выстаўкі жывапісу “Трыпутнік”

Толькі маладосць, толькі творчасць

Толькі маладосць, толькі творчасць
Іншыя навіны

Пад вокладкай зборніка “Мой дзень пачынаецца”, у якасці ўкладальніка якога выступіў паэт, галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратарура” Віктар Шніп, сабраны вершы і апавяданні маладых беларускіх творцаў.


Больш як чатыры дзясяткі творцаў, некалькі соцень вершаў і апавяданняў. Самыя новыя імёны беларускіх паэтаў і празаікаў. Самыя свежыя творы. Самыя шчырыя жаданні і памкненні.

Можна сцвярджаць, што гэтае выданне – калектыўны партрэт беларускай літаратуры ў будучыні, такой, якой яна стане праз адно-два дзесяцігоддзі, калі сённяшнія дэбютанты “стануць на крыло” і займеюць уласны, гучны і пазнавальны голас.

Разгортваючы выданне падобнага кшталту, ніколі не ведаеш, што чакае цябе пад яго вокладкай. Эксперыменты? Правакацыі? Новыя літаратурныя формы і празаічныя сюжэты? Новы погляд на творчасць? Тут усё магчыма, і дэбют маладога аўтара можа стаць сюрпрызам нават для самага падрыхтаванага чытача. Зрэшты, калі зірнуць на змест новай кнігі, то можна пабачыць і досыць вялікую колькасць ужо вядомых у літаратурных колах імёнаў. Так, празаікі Алена Мальчэўская, Ксенія Шталянкова, Алёна Беланожка і Сяргей Календа маюць свае кнігі. Паэты Яна Явіч, Кацярына Масэ, Людміла Клачко выдалі зборнікі вершаў, а паэт Міхал Бараноўскі знаёмы публіцы і як музыкант, аўтар песень і лідар гурта “Нельга забыць”. Паэтка Ганна Чумакова таксама часта з’яўляецца на сцэне і выконвае песні на ўласныя вершы.

Пра што і як пішуць маладыя? Калі казаць пра паэтычны складнік зборніка “Мой дзень пачынаецца”, то варта адзначыць прыхільнасць юных творцаў да рыфмаванага верша, тэм кахання, адзіноты, зварот да мінулага, спробы адчуць сябе сведкам падзей Вялікай Айчыннай вайны. Тут ёсць і філасофскія разважанні пра сэнс існавання чалавека і пошук свайго месца ў свеце. Што тычыцца прозы, то дыяпазон тэм і жанраў тут намнога большы. Гэта і антыўтопіі пра свет, які мог бы існаваць пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (з адсылкай да беларускіх казак), і фэнтэзі пра цмокаў, і міфалагічныя казкі, і гісторыі ў стылі амерыканскіх фільмаў для падлеткаў, і расповеды пра неверагоднае каханне беларускі і італьянскага скульптара. Маладыя празаікі пішуць апавяданні, эсэ, успаміны, іх прываблівае жыццё творчых асоб – мастакоў, фатографаў, музыкантаў.

Вельмі выразна ў творах аўтараў-пачаткоўцаў гучыць урбаністычная тэма – гэта і ўспаміны пра маленства ў родных маленькіх гарадках, і ўражанні ад жыцця ў беларускай сталіцы. Таму часта героямі твораў з’яўляюцца гарадскія трамваі, дамы, вуліцы, нават старая брукаванка. Светлым сумам поўняцца старонкі, дзе маладыя творцы прыгадваюць свае школьныя гады, родныя мясціны, настаўнікаў, сяброў, кнігі, што калісьці былі любімымі, маленькія сакрэты і звычкі, што амаль сцёрліся з памяці і толькі час ад часу выплываюць з туману ўспамінаў.

Ёсць у кнігі “Мой дзень пачынаецца”, апроч магчымасці пазнаёміцца з новымі імёнамі айчынных творцаў, яшчэ адна станоўчая рыса. Выданне можа стаць добрым натхняльнікам для тых аўтараў, якія пакуль пішуць “у стол” (ці папку ў камп’ютары) і саромеюцца паказаць свае творы шырокай аўдыторыі. Магчыма, менавіта на такі эфект разлічвалі выдаўцы, калі побач з імёнамі творцаў пазначалі толькі гады іх нараджэння. Маўляў, няважна, дзе і кім працуе аўтар, дзе ён нарадзіўся і вучыўся, важныя – толькі творчасць, толькі маладосць.

Кожны вядомы пісьменнік калісьці быў дэбютантам і пачынаў свой шлях з адзінкавых публікацый у літаратурна-мастацкай перыёдыцы і калектыўных зборніках. Галоўнае — пісаць, ствараць, быць шчырым з сабой і чытачом.

Аўтар публіцакцыі – Марына Весялуха.

Крыніца: газета “Звязда”

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам