ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Адкрыццё выстаўкі жывапісу “Трыпутнік”
Кітайскі вектар мастацкага супрацоўніцтва

Заклінальнік слова

Заклінальнік слова
Іншыя навіны

З 22 верасня па 31 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Заклінальнік слова”, прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта і перакладчыка Навума Зіноўевіча Кісліка (1925–1998).


Плеяда паэтаў нашай рэспублікі шматлікая і рознагалосая. У хоры іх выразна чуюцца і галасы тых, хто піша на рускай мове. Працу над уласнымі творамі яны, як правіла, спалучаюць з перакладамі паэзіі сваіх беларускіх пабрацімаў. Такое добрае спалучэнне характарызуе і творчую дзейнасць Навума Кісліка.

Літаратурная спадчына пісьменніка на выстаўцы прадстаўлена кнігамі выбраных вершаў, паэм і перакладаў “Избранное” (1975) і “Лестница лет” (1985), кнігамі паэзіі “Разговор с друзьями” (1956), “Поиск” (1959), “Позывные земли” (1961), “Повесть о прессованном порохе” (1964), “Ветви” (1969), “Праздник снегопада” (1972), “Воспоминание о вокзалах” (1976), “Сентябрьская река” (1978), “Первоснежье” (1980), “Разные годы” (1984), “Зимний свет” (1985), дзе асноўныя матывы яго паэзіі – лірычнае адлюстраванне лёсу і духоўных набыткаў ваеннага ліхалецця. Творы Навума Кісліка прадстаўлены і шматлікімі публікацыямі ў часопісах і калектыўных зборніках.

Цікавай для наведвальнікаў выстаўкі будзе і кніга Навума Кісліка “Памяти патефона” (1995). У яе ўвайшлі вершы паэта апошніх гадоў і вершы, якія публікаваліся, але былі моцна зменены ў свой час цэнзурай. Яны адноўлены ў першапачатковым выглядзе. У кнізе прадстаўлены і тыя творы, што зусім не маглі быць надрукаваны ў ранейшыя часы.

Навум Кіслік – адзін з нястомных папулярызатараў беларускай літаратуры на рускай мове. Дзякуючы яму па-руску загучалі Я. Купала, А. Куляшоў, П. Панчанка, Р. Барадулін, А. Вялюгін, А. Русецкі... Ён пераклаў на рускую мову раманы І. Мележа “Людзі на балоце” (1964), У. Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” (1966), аповесць А. Карпюка “Данута” (1963). З гэтымі, а таксама іншымі перакладамі, якія ўвайшлі ў зборнік “Спелый бор” (1982), можна пазнаёміцца пад час правядзення выстаўкі.

Асобным раздзелам у экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы пра жыццёвы і творчы шлях Навума Кісліка, успаміны яго сяброў і калег. Выстаўка налічвае больш за 100 выданняў і багата аздоблена фотаздымкамі.

Кантактны тэлефон: 8 (017) 293 27 16.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам