ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Колас. Назаўжды
Адкрыццё Беларускага цэнтра ў Пакістане

Адкрыццё Беларускага цэнтра ў Пакістане

Адкрыццё Беларускага цэнтра ў Пакістане
Іншыя навіны

11 лістапада ў г. Ісламабадзе (Ісламская Рэспубліка Пакістан) адбылося ўрачыстае адкрыццё Беларускага інфармацыйна-культурнага цэнтра пры Нацыянальнай бібліятэцы Пакістана.


Беларускі інфармацыйна-культурны цэнтр створаны з мэтай развіцця ўзаемавыгаднага беларуска-пакістанскага супрацоўніцтва ў культурнай, гуманітарнай, эканамічнай, навукова-тэхнічнай, адукацыйнай, турыстычнай і інфармацыйнай сферах і стане пляцоўкай для правядзення дзелавых сустрэч і перагавораў, семінараў па пытаннях эканамічнага, навукова-тэхнічнага, культурнага, грамадска-палітычнага развіцця Беларусі і Пакістана.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця цэнтра прынялі ўдзел прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў, федэральны міністр інфармацыі, камунікацыі і нацыянальнай спадчыны Ісламскай Рэспублікі Пакістан Перваіз Рашыд, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Пакістана Мухамад Назір, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Пакістана Сеід Г. Хусайн, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання Пакістана.

Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь адзначыў, што Беларускі інфармацыйна-культурны цэнтр – адзін з першых беларуска-пакістанскіх праектаў, увасобленых дзякуючы дасягнутым дамоўленасцям паміж дзвюма краінамі. “Цэнтр стане кутком Беларусі – краіны, якая беражліва захоўвае свае традыцыі і багатую культурная спадчыну”, – падкрэсліў на ўрачыстай цырымоніі Андрэй Кабякоў і запэўніў, што беларускі бок гатовы адкрыць Пакістанскі інфармацыйна-культурны цэнтр у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, як толькі да гэтага будуць гатовы пакістанскія партнёры.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі прэзентаваў кніжную выстаўку “Сучасная Беларусь”.

Экспазіцыя змяшчае каля 200 энцыклапедычных, навуковых, навукова-папулярных, літаратурна-мастацкіх і рэкламна-інфармацыйных выданняў. Кнігі, фотаальбомы, брашуры, паштоўкі і буклеты згрупаваны па наступных раздзелах: “Рэспубліка Беларусь у цэлым і рэгіёны Беларусі”, “Прырода”, “Навука і адукацыя”, “Эканоміка і бізнес”, “Гісторыка-культурная спадчына”, “Мастацтва”, “Літаратура”, “Спорт і турызм”. Выданні прадстаўляюць дзяржаўнае ўстройства нашай краіны, узровень развіцця навукі, адукацыі, маладзёжнай палітыкі, дынамічнага і разнастайнага культурнага і літаратурнага жыцця Беларусі. Найбагацейшы фотаматэрыял, сабраны ў фотаальбомах, ярка і маляўніча ілюструе паспяховае развіццё нашай дзяржавы ў розных сферах жыццядзейнасці і непаўторнае аблічча прыродных і культурна-гістарычных славутасцей Беларусі.

Падчас адкрыцця цэнтра была прадстаўлена і кніжная калекцыя, сабраная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, бібліятэкамі Міністэрства культуры, а таксама Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Экспазіцыя мае каля 800 найменняў і знаёміць наведвальнікаў з выданнямі па эканоміцы, культуры, навуцы, гісторыі, прамысловасці краіны; дакументамі, якія змяшчаюць інфармацыю пра навукова-тэхнічнае міжнароднае супрацоўніцтва беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый; перыядычнымі і выданнямі з працягам па вядучых галінах навукі і народнай гаспадаркі Беларусі; маляўнічымі мастацкімі альбомамі і каталогамі; энцыклапедычнымі і даведачнымі выданнямі; даведачна-інфармацыйнымі буклетамі, мультымедыйнымі дакументамі.

Экспазіцыя дапоўнена традыцыйнымі беларускімі вырабамі і сувенірамі, якія надаюць атмасферу самабытнасці і прыўносяць каларыт Беларусі.

З мэтай забеспячэння доступу да актуальнай і грамадска значнай інфармацыі пра Рэспубліку Беларусь Нацыянальная бібліятэка Беларусі сфарміравала электронны інфармацыйны рэсурсвіртуальную чытальную залу для афіцыйных прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь і арганізацый за мяжой. Тут прадстаўлены найбольш аўтарытэтныя беларусазнаўчыя базы даных і электронныя калекцыі, створаныя бібліятэкамі, архівамі, дзяржаўнымі структурамі, установамі адукацыі, навукі нашай краіны. Яны аб’яднаны ў 7 раздзелаў у адпаведнасці з асноўнымі сферамі дзяржаўнага, гаспадарчага і культурнага жыцця: “Агульная інфармацыя пра Рэспубліку Беларусь”, “Дзяржава і права”, “Эканоміка і бізнес”, “Навука і інавацыі”, “Культура і мастацтва”, “Спорт і турызм”, “Рэсурсы бібліятэк”. Прадугледжана таксама структурызацыя кожнага з раздзелаў, зыходзячы з яго спецыфікі і навуковых падыходаў да арганізацыі інфармацыі.

Дзякуючы выставачным экспазіцыям і інфармацыйным рэсурсам наведвальнікі змогуць знаёміцца з эканамічнымі магчымасцямі, экспартным і інвестыцыйным патэнцыялам нашай краіны, яе культурнай і духоўнай спадчынай, атрымліваць інфармацыю пра сучасную культуру, мастацтва, адукацыю, эканоміку Беларусі.

Беларускі інфармацыйна-культурны цэнтр разлічаны на ўвагу супрацоўнікаў розных устаноў і арганізацый культуры, навукі і адукацыі Пакістана.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 62.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам