24 верасня ў 18.30 у галерэі «Лабірынт» (3-ці паверх) адбудзецца творчая майстэрня «Аўтэнтычны рух і мудрасць цела», арганізаваная ў рамках праекта «Кропка Адліку».
Праводзіць майстэрню Вольга Дворнікава – практыкуючы спецыяліст па танцавальна-рухальных тэхніках, перформер. Для ўдзельнікаў будуць асветлены наступныя тэмы:
- аўтэнтычнае самавыяўленне (унутраны змест руху);
- цэласнасць імпульсаў пры руху;
- унікальнасць аўтэнтычнага руху.
Запрашаюцца чытачы і супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Кантактныя тэлефоны: 266-37-37, 8 (029) 7-725-752, 8 (029) 345-09-52.