ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыты доступ да баз даных выдавецтва Emerald
Аўтэнтычны рух і мудрасць цела

Азербайджан, Беларусь і сусветныя класікі ў мініяцюрнай кнізе

Азербайджан, Беларусь і сусветныя класікі ў мініяцюрнай кнізе
Іншыя навіны

22 верасня 2009 года ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё міжнароднай выстаўкі «Азербайджан, Беларусь і сусветныя класікі ў мініяцюрнай кнізе».


Выстаўка была падрыхтавана дзякуючы супрацоўніцтву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Пасольства Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы. На выстаўцы прадстаўлены экспанаты прыватнага Музея мініяцюрнай кнігі (г. Баку, Азербайджан), стваральніцай якога з’яўляецца Зарыфа Салахава, а таксама калекцыя мініяцюрнай кнігі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У цырымоніі адкрыцця выстаўкі прынялі ўдзел намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па фарміраванні інфармацыйных рэсурсаў Таццяна Васільеўна Кузьмініч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Азербайджан у Рэспубліцы Беларусь Алі Тэймур Аглы Нагіеў, 2-гі сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Азербайджан Святлана Аляксееўна Карпушына.

Мерапрыемства стала важнай падзеяй у культурным жыцці Беларусі, выклікала шырокі рэзананс сярод спецыялістаў музейнай і выдавецкай справы. У прыватнасці, на цырымоніі адкрыцця выстаўкі мініяцюрнай кнігі выступілі начальнік аддзела выдавецкай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алена Савельеўна Паўлава і дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Іванавіч Пракапцоў.

Калекцыю Музея мініяцюрнай кнігі прадставіла гледачам яго стваральніца Зарыфа Тэймураўна Салахава. У рамках прэзентацыі спадарыня Салахава перадала ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі рад выданняў, прысвечаных гісторыі і культуры Азербайджана. Сярод падараваных выданняў – мініяцюрныя кнігі і CD-дыскі.

З музычнай культурай Азербайджана прысутных пазнаёмілі таленавітыя музыканты Шаміль Мамедаў, які выканаў вакальную кампазіцыю, і Рашыд Амірасланаў, які выступіў з нацыянальным музычным інструментам сазам.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам