ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Аўтэнтычны рух і мудрасць цела
Прэзентацыя кнігі «Между прошлым и будущим»

Адданы тапаніміцы роднай Беларусі

Адданы тапаніміцы роднай Беларусі
Іншыя навіны

З 21 верасня па 10 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка “Адданы тапаніміцы роднай Беларусі”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння Яўгена Нічыпаравіча Рапановіча (1929–1987), беларускага мовазнаўца, фалькларыста.


У цэнтры экспазіцыі грунтоўная лексікаграфічная праца аўтара – шматтомны слоўнік назваў населеных пунктаў Беларусі па абласцях: “Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці” (1977), “Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці” (1980), “Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці” (1981), “Слоўнік назваў населеных пунктаў Гродзенскай вобласці” (1982), “Слоўнік назваў населеных пунктаў Магілёўскай вобласці” (1983), “Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці” (1986).

Сярод работ аўтара, прадстаўленых на выстаўцы, зборнік “Беларускія прыказкі, прымаўкі і загадкі” (1958; 2-е выд. 1974), “Слоўнік фізічных і астранамічных тэрмінаў: для сярэдняй школы” (1979, у сааўт. з А. Болсунам), а таксама яго пераклад на рускую мову, які выйшаў у 1986 г.

Яўген Нічыпаравіч вядомы як аўтар перакладаў на беларускую мову твораў замежных аўтараў. Да ўвагі наведвальнікаў выстаўкі аповесць Алекса Ла Гума “Каменная краіна” (1975) у перакладзе Я.Н. Рапановіча.

Шэраг матэрыялаў экспазіцыі пазнаёміць з жыццёвым і творчым лёсам даследчыка.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам