21 верасня 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі «Между прошлым и будущим», аўтарам якой з’яўляецца экс-пасол Рэспублікі Балгарыя ў Рэспубліцы Беларусь Петка Ганчаў.
Спадар Петка Ганчаў – доктар філалагічных навук, доктар палітычных навук, ганаровы прафесар Гродненскага дзяржаўнага універсітэта імя Я. Купалы і Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка.
Кніга ўяўляе сабой панараму эпохі з сярэдзіны 40-х гг. ХХ ст. па 2005 год. У ёй адлюстраваны важныя гістарычныя працэсы, людзі, падзеі, факты гэтага часу.
У прэзентацыі прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, палітыкі, вучоныя, дзеячы культуры і мастацтва, СМІ.
У рамках прэзентацыі частка тыражу кнігі «Между прошлым и будущим» была перададзена ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, у тым ліку экземпляр з аўтографам спадара Петкі Ганчава.