ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Людзі замест кніг: “Жывая Бібліятэка” адсвяткавала свае 4 гады
Янка Брыль: працяг біяграфіі

7 кастрычніка споўнілася 230 гадоў з дня нараджэння Івана Насовіча, мовазнаўца-лексікографа, фалькларыста, этнографа, археографа

7 кастрычніка споўнілася 230 гадоў з дня нараджэння Івана Насовіча, мовазнаўца-лексікографа, фалькларыста, этнографа, археографа
Іншыя навіны

Да ліку дзеячаў культуры, якія найбольш поўна і ўсебакова адлюстравалі жыццё народа, яго духоўны свет, адносіцца Іван Іванавіч Насовіч (1788–1877), вядомы даследчык беларускага краю.

nasovich.jpgНарадзіўся І. Насовіч у в. Гразівец Быхаўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер – Чавускі раён) у сям’і мясцовага псаломшчыка. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Магілёўскай гімназіі, потым скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю.

Педагагічную дзейнасць Іван Іванавіч пачаў з 1812 г. настаўнікам рускай мовы і славеснасці вышэйшага аддзялення Аршанскага духоўнага вучылішча, потым перавёўся ў Мсціслаўскае духоўнае вучылішча, а ў 1818 г. узначаліў Магілёўскае духоўнае вучылішча ў якасці рэктара. Працоўная адысея кідала І. Насовіча з аднаго месца на другое. Ён быў загадчыкам, наглядчыкам, выкладчыкам Дынабургскай гімназіі, Маладзечанскага, Свянцянскага дваранскіх вучылішчаў. У час працы ў Свянцянскім вучылішчы быў узнагароджаны ордэнам св. Станіслава III ступені. У 1843 г. ён нечакана атрымаў адстаўку, пасля чаго вярнуўся ў Мсціслаў, дзе заняўся навукова-даследчай работай.

З маленства І. Насовіч добра ведаў як гаворку беларусаў, так і мноства беларускіх песень, звычаяў, абрадаў. Пераезды па службе, а таксама падарожжа па Магілёўскай, Мінскай і Гродзенскай губернях далі яму магчымасць глыбока пазнаёміцца з народнай творчасцю, сабраць багаты лексічны, фразеалагічны і фальклорны матэрыял з розных рэгіёнаў Беларусі. На яго аснове даследчыкам былі напісаны “Кароткія філалагічныя назіранні над беларускай гаворкай”, “Невялікі беларускі слоўнік”, “Зборнік беларускіх прыказак”, рукапісы якіх ён даслаў у аддзяленне рускай мовы і славеснасці Пецярбургскай акадэміі навук у 1850 г.

nasovich_Zapiski.jpg

У 1852 г. І. Насовіч апублікаваў зборнік “Беларускія прыказкі і прымаўкі” з тлумачэннем да іх. Асобным выданнем у 1867 г. выйшаў яго “Зборнік беларускіх прыказак”, у які ўключана каля 3 500 прыказак, прымавак, скорагаворак, пажаданняў, прывітанняў і інш. У зборніку раскрываецца сэнс прыказак, выяўляецца іх паходжанне, даюцца эквіваленты з рускай мовы, а ў многіх выпадках з іншых моў. Рускае геаграфічнае таварыства адзначыла гэта выданне залатым медалём. Такая высокая адзнака натхніла вучонага на далейшую працу.

У 1868 г. выйшаў з друку яго зборнік “Беларускія прыказкі і загадкі”, а ў 1873 г. – “Беларускія песні”, у які ўвайшло больш за 350 тэкстаў песень, прысвечаных сямейным, каляндарным абрадам, розным звычаям і святам.

Па даручэнні археалагічнай камісіі і аддзялення этнаграфіі Рускага геаграфічнага таварыства І. Насовіч склаў першы гістарычны слоўнік беларускай мовы “Алфавітны паказальнік старажытных беларускіх слоў, выбраных з «Актаў, што адносяцца да гісторыі Заходняй Расіі»”, дзе было растлумачана каля 13 тысяч слоў і паняццяў. Па невядомай прычыне слоўнік застаўся ненадрукаваным, але яго аўтару была прысуджана Увараўская прэмія.

nasovich_Sbornik.jpg

Сапраўдную вядомасць даследчыку прынёс тлумачальна-перакладны “Слоўнік беларускай мовы”, над якім ён самааддана працаваў 16 гадоў (скончыў у 1863 г., выдадзены ў 1870 г.). У выніку быў створаны арыгінальны даведнік, які ахопліваў звыш 30 тысяч слоў, што бытавалі ў мове беларусаў у XVIII – сярэдзіне XIX ст. За гэты слоўнік мовазнавец атрымаў Дзямідаўскую прэмію. Пасля яго выхаду з друку І. Насовіч працягваў збіраць лексічныя матэрыялы, якія склалі “Дадатак да беларускага слоўніка”, апублікаваны ўжо пасля смерці аўтара ў 1881 г. Дадатак уключаны ў другое, факсімільнае выданне “Слоўніка беларускай мовы” (1983).

Значную ўвагу надаваў І. Насовіч і пытанням гісторыі, асабліва старажытнай гісторыі Беларусі. У сваім гісторыка-лінгвістычным даследаванні “Аб плямёнах да часоў Рурыка, што засялялі беларускую тэрыторыю” аўтар тлумачыў паходжанне старажытных народных назваў плямён ад карэнных беларускіх слоў. У працы “Успаміны майго жыцця”, якая належыць да гісторыка-мемуарнага жанру, шырока і глыбока характарызаваў побыт, норавы і ўзаемаадносіны розных колаў тагачаснага грамадства.

Фальклорна-этнаграфічныя працы І. Насовіча, яго публікацыі вуснапаэтычных твораў і беларускі слоўнік адыгралі велізарную ролю ў развіцці беларускай навукі. Яны не страцілі свайго значэння і сёння.

Таксама інфармацыю можна знайсці ў фактаграфічнай базе даных “Беларусь у асобах і падзеях”.


Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам