ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Навуковыя мерапрыемствы ў межах выставачнага праекта “Беларусь і Біблія”
7 кастрычніка споўнілася 230 гадоў з дня нараджэння Івана Насовіча, мовазнаўца-лексікографа, фалькларыста, этнографа, археографа

Людзі замест кніг: “Жывая Бібліятэка” адсвяткавала свае 4 гады

Людзі замест кніг: “Жывая Бібліятэка” адсвяткавала свае 4 гады
Іншыя навіны

У сталічнай прасторы “Корпус” 6 кастрычніка сацыяльны праект адзначыў чацвёрты год сваёй дзейнасці. На працягу 10 гадзін тут праходзілі лекцыі, варкшопы, майстар-класы, нэтворкінг і, канешне, сама “Жывая Бібліятэка”. Кульмінацыяй падзеі стаў выступ гурта “РСП”.

Сола-вандроўніца, анархіст, майнер, феміністка, квір, чайлдфры ды шмат іншых “кніг” тут можна “прачытаць” і нават задаць ім пытанні. “Жывая Бібліятэка” працуе так жа, як і звычайная: “чытачы” прыходзяць і атрымліваюць адмысловую “картку”, выбіраюць “кнігу”, запісваюцца і “чытаюць” яе на працягу пэўнага часу. Увесь працэс падзелены на сеcіі па 25-30 хвілін. Да “кнігі” адначасова можа патрапіць не больш за восем чалавек. Бібліятэкар можа запісаць толькі на бліжэйшыя дзве сесіі.

Па словах арганізатараў, раней пабыць “кнігай” запрашалі знаёмых. Тыя прыводзілі іншых прыяцеляў. Цяпер жа людзі часта ідуць самі: праз сайт можна запоўніць форму і прапанаваць сябе ў якасці “кнігі”.

Беларуская “Жывая Бібліятэка” запусцілася восенню 2014 года, а сам праект нарадзіўся на музычным фэсце ў Даніі ў 2001 годзе. Цяпер фармат Human Library існуе ў больш за 75 краін свету. Мэта праекта – садзейнічаць развіццю эфектыўнай камунікацыі паміж людзьмі, заснаванай на прынцыпах інклюзіі, роўнасці, недыскрымінацыі і талерантнасці, а таксама разбураць стэрэатыпы і прасоўваць разнастайнасці ў грамадстве.

“Агулам за год прайшло 51 мерапрыемства. Дваццаць з якіх адбылося ў Мінску, – распавядае старшыня праўлення Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” Марына Штрахава, – але гэта не толькі “Жывыя Бібліятэкі”. Яны адбываюцца раз на два ці паўтара месяцы. Іншы наш фармат – “Шчырыя размовы”. Ён падобны да “ЖБ”, але заўжды выключна тэматычны і сканцэнтраваны, напрыклад, на людзей з сіндромам Даўна. Таксама праводзім “Сацыяльны гульні” – фармат, дзе можна адчуць сябе на месцы іншага чалавека і абмеркаваць гэты досвед з іншымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі. За 2018 год на нашыя мерапрыемствы ў розных гарадах прыйшло больш за паўтары тысяч чалавек. Нашыя каманды існуюць не толькі ў Мінску, але ў Берасці, Горадне, Віцебску, Бабруйску і Маладзечне. Гэтыя каманды пачынаюць рабіць мерапрыемствы не толькі ў сваіх гарадах, але іх запрашаюць у гарады побач, што, безумоўна, вельмі добра”.

“З новых праектаў наша каманда робіць маніторынг даступнасці публічных прастораў Мінска для розных сацыяльных групаў. Гэта не столькі маніторынг фізічнай даступнасці, колькі спроба зафіксаваць у якім стане інклюзіўнасці знаходзіцца гэтыя прасторы для розных групаў. Гэта не толькі, напрыклад, для людзей у вазку, але гэта і для маці з малымі дзецьмі, проста для дзяцей, для людзей з жывёламі, для трансгендарных людзей. Для розных катэгорый груп ёсць пэўныя характарыстыкі прасторы, якія робяць гэтую прастору камфортнай, зручнай, бяспечнай. Людзі тады ў гэтую прастору прыходзяць. Нам хочацца ў межах маніторынгу паглядзець у якім стане зараз знаходзіцца гэта, і праз размовы з адміністратарамі, уладальнікамі і ўладальніцамі гэтых прастораў зразумець, чаму сітуацыя такая і ці ёсць тэндэнцыя на яе змену. То бок у нас няма жадання высветліць хто самы лепшы ці самы горшы”.

Аўтар публікацыі: Павел Аксіновіч.

Крыніца: Новы час


Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам