ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Навукова-практычная канферэнцыя да 180-годдзя бібліятэкі
Выстаўка адной кнігі

Васілёк у новым фармаце

Васілёк у новым фармаце
Іншыя навіны

20 мая а 17-й гадзіне ў галерэі “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі жывапісу і камп’ютарнай графікі “Васілёк у новым фармаце”, прысвечанай Дню аховы дзяцей.


Мерапрыемства з’яўляецца сумесным праектам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, упраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама і Мінскай абласной дзяржаўнай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху п. Ждановічы.

Выстаўка, на якой свае работы прадставяць удзельнікі выяўленчай студыі “Васілёк” Мінскай абласной дзяржаўнай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху, адкрываецца ў рамках праекта “Жывапіс і арт-тэхналогіі ў малюнках дзяцей-інвалідаў”.

Студыя “Васілёк” дзейнічае ў школе-інтэрнаце больш за 15 гадоў. Заняткі мастацтвам даюць унікальную магчымасць для развіцця эстэтычнай культуры дзяцей-інвалідаў, для іх сацыяльнай адаптацыі і псіхалагічнай рэабілітацыі. Глухія дзеці валодаюць больш тонкім зрокавым успрыняццем, таму іх уяўленне іншае, нестандартнае, свет малюецца ў яркіх фарбах і тонкіх адценнях.

На выстаўцы “Васілёк у новым фармаце” юныя мастакі прадэманструюць работы ў тэхніцы жывапісу, акварэлі, камп’ютарнай графікі. На мерапрыемстве выступяць навучэнцы школы-інтэрната з песнямі ў жэставым выкананні і народны тэатр пантамімы “Рух”.

Выстаўка будзе доўжыцца да 3 чэрвеня ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх, закрытая аглядная пляцоўка). Плата за ўваход складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі. У дзень адкрыцця выстаўкі ўваход бясплатны.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам