ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Васілёк у новым фармаце
Баранчык-падарожнік

Выстаўка адной кнігі

Выстаўка адной кнігі
Іншыя навіны

З 18 мая па 18 чэрвеня ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ладзіцца "Выстаўка адной кнігі", прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.


Якая кніга будзе экспанавацца, наведвальнікі змогуць даведацца толькі непасрэдна на выстаўцы. Але, каб зацікавіць да наведвання музея, трэба адзначыць, што кніга экспануецца вельмі рэдка, таму выстаўка з’яўляецца выключнай магчымасцю на ўласныя вочы ўбачыць старадрук, праілюстраваны таленавітым беларускім гравёрам, прызнаным майстрам кніжнай графікі, творы якога не саступаюць працам заходнееўрапейскіх мастакоў.

Толькі ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведвальнікі змогуць пабачыць адно з найпрыгажэйшых беларускіх выданняў XVII ст.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам