ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Лёс, знітаваны з беларускай літаратурнай класікай
Метадычны семінар па алічбоўцы дакументаў і фарміраванні электроннай бібліятэкі

У Нацыянальнай бібліятэцы адзначаюць 500-годдзе “Малой падарожнай кніжкі”

У Нацыянальнай бібліятэцы адзначаюць 500-годдзе “Малой падарожнай кніжкі”
Іншыя навіны

10 лютага ў бібліятэцы пачала працу выстаўка “Скрозь стагоддзі”, прысвечаная 500-годдзю “Малой падарожнай кніжкі” – першай кнігі, выдадзенай на беларускіх землях.

Выстаўка арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў. У экспазіцыі прадстаўлены работы студэнтаў, магістрантаў і выкладчыкаў, выкананыя ў тэхніцы высокага друку і камп’ютарнай графікі.

Большасць работ – рэканструкцыі першага тытула “Малой падарожнай кніжкі”, які не захаваўся да нашага часу, але ўзнаўляецца праз ўжыванне своеасаблівага шрыфту і кампазіцыі выдання XVI ст., астатнія работы – вынік эксперыментаў па стварэнні новых шрыфтавых напісанняў па ўзоры старонак “Малой падарожнай кніжкі”. Сучасныя тэхналогіі, магчымасці камп’ютарнай графікі і лічбавага друку далі мастакам шырокі прастор для самавыяўлення. Уражвае разнастайнасць варыянтаў напісання і стварэння шрыфтавых кампазіцый.

Графічныя і вобразныя эксперыменты гістарычных форм шрыфтоў пры захаванні характэрных асаблівасцей “Малой падарожнай кніжкі”, стылістыкі часу, скарынаўскай эстэтыкі, дэкаратыўных уласцівасцей і вынаходак друкара – даніна павагі юбілею беларускага кнігадрукавання і значны ўнёсак у развіццё шрыфтавай культуры Беларусі.

Экспазіцыю дапоўнілі выданні, прысвечаныя дзейнасці беларускага першадрукара, даследаванні і факсіміле ўнікальнага зборніка для падарожнікаў, а таксама паштоўкі з серыі “Мастацкая Скарыніяна” з фонду бібліятэкі.

Skroz-stahoddzi-2.jpg

У адкрыцці выстаўкі прынялі ўдзел намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша, прарэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Андрэй Васілеўскі і дэкан факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, член Беларускага саюза мастакоў Усевалад Свентахоўскі.

Знакавая падзея ў культурным жыцці краіны скрозь стагоддзі натхняе сучаснае беларускае кнігадрукаванне і мастацтва на творчы водгук, энтузіязм, развіццё і росквіт.

Запрашаем усіх зацікаўленых наведаць выстаўку!


На адкрыццё ўваход вольны, у астатні час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Выстаўка будзе доўжыцца да 12 красавіка 2022 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам