ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Прэс-канферэнцыя з нагоды Дня бібліятэк
Бібліятэка ў часе і прасторы

Сам сабе мастак

Сам сабе мастак
Іншыя навіны

12 верасня ў галерэі “Ракурс” адкрылася II Рэспубліканская выстаўка мастацкай творчасці бібліятэкараў “Сам сабе мастак”.


Гэта сумесны праект Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, традыцыйна падрыхтаваны да Дня бібліятэк.

У экспазіцыі размясцілася больш за 100 работ, выкананых таленавітымі і крэатыўнымі бібліятэкарамі краіны ў розных тэхніках: жывапіс, габелен, бацік, фота, фотакалаж, вышыўка, мазаіка, фларыстыка, малюнак, абрэзкавае шыццё, лялькі ручной работы і інш. Нягледзячы на тое, што найбольшую актыўнасць праявілі супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі, экспанаты прывезены з розных куткоў Беларусі: Магілёва, Гродна, Узды, Мастоў, Вілейкі, Старых Дарог і інш.

Разнастайнасць работ, прадстаўленых на выстаўцы, па словах першага намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алены Далгаполавай, абвяргае агульнапрынятыя ўяўленні пра бібліятэкараў, як пра нудных людзей.

На ўрачыстым адкрыцці выстаўкі ў галерэі сабралася каля двухсот чалавек, сярод якіх – прадстаўнікі гарадской адміністрацыі, супрацоўнікі бібліятэк краіны, непасрэдныя аўтары экспанатаў і іншыя госці.

Немалую частку тых, хто знаходзіўся ў зале, склалі маладыя спецыялісты. З пажаданнем добрага прафесійнага шляху да іх звярнуўся дэкан факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Мікалай Яцэвіч. З віншаваннямі да Дня бібліятэк выступілі супрацоўнікі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук.

Меладычнымі аўтарскімі песнямі парадавалі залу кандыдат педагагічных навук з Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Ірына Стралкова і магістр педагагічных навук Павел Макееў. Больш за іншыя бібліятэчнай грамадскасці спадабалася балада пра бібліятэкараў, напісаная выканаўцамі спецыяльна да ўрачыстасці.

Аўтараў лепшых работ выстаўкі “Сам сабе мастак” узнагародзілі дыпломамі і ўручылі ім памятныя падарункі. У намінацыі “Арыгінальнасць тэхнічнага выканання” ўзнагароджаны інжынер Нацыянальнай бібліятэкі Барыс Палянскі за серыю работ у тэхніцы “мазаіка з будаўнічай пліткі” і супрацоўніца Вілейскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Анастасія Клімкова за серыю работ у тэхніцы “малюнак ніткай”.

У намінацыі “Адпаведнасць канцэпцыі выстаўкі” перамагла супрацоўніца Мастоўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Галіна Васілеўская з дызайнерскай работай “Адкрытая кніга”, у намінацыі “Высокае майстэрства выканання” – аўтар модульнага арыгамі Галіна Петрушэня са Старадарожскай раённай дзіцячай бібліятэкі.

Дыпломы і падарункі ў намінацыі “Высокая мастацкая якасць” атрымалі прадстаўніца Нацыянальнай бібліятэкі Надзея Рэшатава за серыю работ, выкананых у тэхніцы “габелен”, супрацоўніца Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Алена Атрашкевіч за вышыўку “Жыровіцкая Божая Маці”, а таксама Марына Ярэмчык з бібліятэкі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта за аплікацыю з саломкі.

Усе гэтыя і многія іншыя работы, выкананыя таленавітымі супрацоўнікамі беларускіх бібліятэк, можна ўбачыць у галерэі “Ракурс” да 20 кастрычніка 2013 г.

Навіны

13–19 мая 1944 года. 16 тыдняў да Вызвалення

14 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Вакальна-інструментальныя жанры ў творчасці беларускіх кампазітараў

13 Май 2024

8 мая ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў адбылася завяршальная лекцыя з цыкла “Творы сучасных беларускіх кампазітараў у кантэксце гісторыі еўрапейскай музыкі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння”

10 Май 2024

16–17 мая ў Мінску адбудуцца ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння (да 20-годдзя Інстытута тэалогіі БДУ)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падведзены вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

8 Май 2024

7 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы ў анлайн-рэжыме адбылося пасяджэнне журы па падвядзенні вынікаў XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам