ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Два Яны, два Чачоты
Адбыўся выніковы сход: лепшыя супрацоўнікі атрымалі заслужаныя ўзнагароды

Педагогі-мастакі прадставілі свае работы ў праекце “Святло мастацтва”

Педагогі-мастакі прадставілі свае работы ў праекце “Святло мастацтва”
Іншыя Навіны

31 студзеня ў бібліятэцы адбылося адкрыццё мастацкага праекта “Свет мастацтва”, падрыхтаванага выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (БДПУ).

Актыўная пазіцыя і пастаяннае самаўдасканаленне – залог поспеху любога выкладчыка. Асабліва калі гэты педагог – мастак. Праект “Святло мастацтва” для супрацоўнікаў кафедры мастацка-педагагічнай адукацыі факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ – выдатная магчымасць для самавыяўлення, абмену вопытам і назапашанымі ведамі.

На адкрыцці праекта выступіла загадчыца аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вольга Давідовіч. Яна расказала пра сумесныя праекты з супрацоўнікамі ўніверсітэта і падзякавала педагогам-мастакам за іх уклад у беларускае мастацтва.

Загадчыца кафедры мастацка-педагагічнай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Аксана Коўрык павіншавала калег з адкрыццём мастацкага праекта і падзякавала Нацыянальнай бібліятэцы за цёплую атмасферу і плённае супрацоўніцтва.

Сярод выступоўцаў былі таксама дацэнт кафедры мастацка-педагагічнай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка, член Беларускага саюза дызайнераў Павел Кашэўскі і прафесар кафедры мастацка-педагагічнай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка, член Беларускага саюза мастакоў, член Студыі ваенных мастакоў Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь Георгій Лойка.

Госці змаглі падрабязна азнаёміцца з сучаснымі творамі жывапісу, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дызайну адзення і графічнага дызайну.

Наведаць экспазіцыю можна да 10 мая 2019 г.
Дата заканчэння выстаўкі можа быць зменена.

З 1 лютага 2019 г. уваход на выстаўку ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх) складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы агляднай пляцоўкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 33, 293 28 81.

Е-mail: pr@nlb.by

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

15–30 верасня 1944 года. На шляху да Вялікай Перамогі

24 Вер 2024

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Новае выданне твораў Кузьмы Чорнага

24 Вер 2024

18 верасня супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзялі ўдзел у прэзентацыі другога тома Збору твораў Кузьмы Чорнага, якое адбылося ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

22 Вер 2024

Кожны дзень, праходзячы па калідорах бібліятэкі, мы і нашы чытачы любуемся творамі беларускіх жывапісцаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам