ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Педагогі-мастакі прадставілі свае работы ў праекце “Святло мастацтва”
Як знімаюць “снежную шапку” з Нацыянальнай бібліятэкі – глядзіце ў сюжэце “Беларусь 1”

Адбыўся выніковы сход: лепшыя супрацоўнікі атрымалі заслужаныя ўзнагароды

Адбыўся выніковы сход: лепшыя супрацоўнікі атрымалі заслужаныя ўзнагароды
Іншыя навіны

31 студзеня ў бібліятэцы прайшло пашыранае пасяджэнне дырэкцыі па выніках 2018 года і задачах на 2019 год.

З дакладам выступіў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. Ён падвёў вынікі працы і распавёў пра планы на будучы год. Сярод іх – рэалізацыя шэрагу творчых і навуковых праектаў, звязаных з такімі важнымі для краіны падзеямі, як 100-годдзе стварэння БССР, 80-годдзе аб'яднання Беларусі, 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 25-годдзе прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама II Летнія Еўрапейскія гульні.

На пасяджэнні прагучалі даклады супрацоўнікаў бібліятэкі, пасля чаго са словамі падзякі за добрасумленную працу і рэалізацыю грамадска значных праектаў выступіў галоўны спецыяліст Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Сяргей Бацян.

Ва ўрачыстай абстаноўцы прайшла цырымонія ўзнагароджання супрацоўнікаў бібліятэкі за поспехі ў працоўнай дзейнасці.

Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнай культуры ўзнагароджана загадчыца сектара аддзела рэтраспектыўнага камплектавання і арганізацыі рэзервовага фонду аддзела камплектавання фондаў Наталля Марэмуха.

Граматы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за шматгадовую добрасумленную працу і значны ўклад у папулярызацыю нацыянальнай культуры ўручылі галоўнаму бібліятэкару аддзела бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій інфармацыйнага цэнтра Зоі Пятроўскай і загадчыцы аддзела абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі Таццяне Хадасевіч.

Падзяка міністра культуры Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу і высокі прафесіяналізм была абвешчана загадчыцы навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі інфармацыйнага цэнтра Ірыне Градоўкінай, загадчыцы сектара міжнародных сувязей аддзела сувязей з грамадскасцю сацыякультурнага цэнтра Марыне Вальчак і загадчыцы сектара ўліку пазабюджэтных сродкаў бухгалтэрыі Святлане Чарвяковай.

Заслужанымі ўзнагародамі адзначыў сваіх работнікаў і родны “алмаз ведаў”. Уладальнікамі Ганаровай граматы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі сталі загадчыца сектара інфармацыйна-бібліяграфічнага абслугоўвання аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Анастасія Талкачова, вядучы інжынер-энергетык аддзела абслугоўвання электратэхнічнага абсталявання і ліфтаў Васіль Прус, аператар капіравальных і размнажальных машын сектара выпуску прадукцыі выдавецкага аддзела Алена Гунько, загадчыца сектара падтрымкі сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі аддзела бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій Алена Ішуціна, метадыст 1-й катэгорыі аддзела экскурсійна-метадычнай работы сацыякультурнага цэнтра Іна Караніна, загадчыца сектара ўліку асноўных сродкаў і матэрыяльных запасаў і прадметаў у складзе абаротных сродкаў бухгалтэрыі Ірына Бачарова, галоўны бібліятэкар сектара захоўвання спецыялізаваных калекцый аддзела захоўвання спецыялізаваных фондаў Лілія Веснечак, намеснік загадчыка інфармацыйна-вылічальнага аддзела Маргарыта Нікіфарава, загадчыца аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння інфармацыйнага цэнтра Марына Рудакоўская, галоўны бібліёграф сектара фарміравання электроннага дакумента аддзела фарміравання электроннай бібліятэкі інфармацыйнага цэнтра Наталля Марус, бібліёграф 1-й катэгорыі сектара даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Наталля Халяўская, вядучы бухгалтар сектара ўліку пазабюджэтных сродкаў бухгалтэрыі Вольга Бядрыцкая, загадчыца сектара аналітычнай інфармацыі па культуры і мастацтве інфармацыйна-аналітычнага аддзела Вольга Грынкевіч, вядучы эканаміст сектара эканамічнага планавання бюджэтнай дзейнасці планава-эканамічнага аддзела Вольга Журыкава, вядучы бібліёграф сектара рэтраспектыўнай нацыянальнай бібліяграфіі навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі інфармацыйнага цэнтра Вольга Янчанюк, галоўны бібліятэкар аддзела бібліятэчнага абслугоўвання Таццяна Варановіч, загадчыца сектара музейнай дзейнасці навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Таццяна Захарава і загадчык сектара кадравай работы аддзела прававой і кадравай работы Юлія Ганчарова.

2019 год – час заваявання новых вяршынь. На шляху да іх жадаем вам, дарагія калегі, моцнага здароўя, натхнення і поспехаў ва ўсіх пачынаннях!

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.


Навіны
Бібліятэкарам