ГалоўнаяНавіныЛітаратурныя гульні, тэсты
Помнік Якубу Коласу паставяць на малой радзіме паэта
“Знаем – намі пройдзеных пуцін не забыць, ня зьнішчыць, не закрэсьліць…”

Класікі-выкладчыкі: пра што можна было даведацца з лекцый сусветна вядомых пісьменнікаў

Класікі-выкладчыкі: пра што можна было даведацца з лекцый сусветна вядомых пісьменнікаў
Іншыя навіны

Каго можна сустрэць часцей – вучонага, які стаў знакамітым пісьменнікам, ці класіка літаратуры, які чытае лекцыі па філасофіі? Так ці інакш, дакладна вядома адно: за ўніверсітэцкай кафедрай аказваліся многія майстры слова. Прапануем прайсці тэст і даведацца, чаму вучылі студэнтаў сусветна вядомыя пісьменнікі пачынаючы з XIX стагоддзя.

Праверыць сябе можна, націснуўшы на карцінку.



1.



Гэты польскамоўны паэт, які нарадзіўся напрыканцы XVIII стагоддзя, вядомы ў Еўропе дзякуючы сваім рамантычным паэмам. На рускую мову яго творчасць перакладаў Аляксандр Пушкін, на беларускую – Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Жыў у Германіі, Італіі, Швейцарыі і Францыі. Больш за год выкладаў лацінскую літаратуру ў Лазане, а пасля ўзначаліў кафедру славянскай літаратуры ў Калеж дэ Франс і стаў там першым прафесарам славянскай славеснасці. У сваіх лекцыях студэнтам ён даваў высокую ацэнку беларускай мове і фальклору, на які абапіраўся ў сваёй творчасці.









Адам Міцкевіч (1798–1855)
2.



Гэты нямецкі пісьменнік, які нарадзіўся напрыканцы XIX ст., вядомы дзякуючы сваёй інтэлектуальнай прозе. Яго аўтарскі стыль, дэталізаваны і павольны, быў натхнёны творчасцю Талстога і Дастаеўскага. У 1929 г. ён атрымаў Нобелеўскую прэмію за раман “Будэнброкі” пра сям'ю гандляроў у Германіі. У 1938–1941 гг. выкладаў у Прыстанскім універсітэце ЗША, дзе чытаў публічныя лекцыі пра лепшых прадстаўнікоў нямецкай інтэлектуальнай традыцыі: Гётэ, Вагнера і Фрэйда.









Томас Ман (1875–1955)
3.




Фэнтэзі-раманы гэтага англійскага пісьменніка, створаныя ў першай палове і сярэдзіне ХХ ст., сталі сусветна папулярнымі і былі маштабна экранізаваны ў наш час. Значную частку жыцця ён прапрацаваў прафесарам англа-саксонскай мовы і літаратуры ў Оксфардскім універсітэце і лічыўся адным з лепшых філолагаў у свеце. Там ён разам з іншым вядомым калегам заснаваў гурт “Інклінгі” – неафіцыйную літаратурную суполку, якая існавала ў Оксфардзе амаль 20 гадоў.









Джон Толкіен (1892–1973)
4.




Гэты пісьменнік ХХ ст. паходзіў з брытанскай эліты. Самы вядомы яго раман – антыўтопія “О дзівосны новы свет” пра Лондан далёкай будучыні. З дзяцінства ў яго былі сур'ёзныя праблемы са зрокам, а ў 66 гадоў яму дыягнаставалі рак гартані. Нягледзячы на гэта, у апошнія гады жыцця ён правёў цыкл лекцый ва Універсітэце Каліфорніі на філасофскія тэмы. А ў юнацтве выкладаў французскую мову ў Ітанскім каледжы, дзе яго студэнтам быў будучы пісьменнік Джордж Оруэл.









Олдас Хакслі (1894–1963)
5.




Другі са стваральнікаў гурта “Інклінгі”, які таксама выкладаў у Оксфардзе ў ХХ ст., спецыялізаваўся на англійскай літаратуры. Менавіта ў яго кватэры праводзіліся сустрэчы “інклінгаў”. У 1954 г. ён узначаліў новую кафедру літаратуры Сярэднявечча і Адраджэння ў Кембрыджскім універсітэце. Цыкл яго фэнтэзійных аповесцей папулярны ва ўсім свеце і экранізаваны нашымі сучаснікамі. Каб трапіць у яго казачны свет, героям дастаткова толькі шафы.








Клайв Люіс (1898–1963)
6.




Гэты сусветна вядомы рускі пісьменнік ХХ ст. вучыўся ў Англіі, жыў у Германіі і Францыі, а ў 1940 г. пераехаў з жонкай у ЗША. Чатыры разы быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. У амерыканскім Каледжы Уэлслі заснаваў кафедру рускай мовы і літаратуры, дзе і выкладаў. Лекцыі былі папулярны сярод студэнтаў з-за яго незвычайнай прамоўніцкай манеры. Пазней выкладаў рускую і еўрапейскую літаратуры ў Карнэльскім універсітэце.









Уладзімір Набокаў (1899–1977)
7.


Французскі пісьменнік і філосаф, які нарадзіўся ў пачатку ХХ ст., належаў плыні экзістэнцыялістаў. У 33 гады ён надрукаваў свой самы вядомы раман “Млоснасць”. Больш за дзесяць гадоў выкладаў філасофію ў ліцэях Францыі, але з 1944 г. заняўся выключна літаратурнай творчасцю. У 1964 г. адмовіўся ад Нобелеўскай прэміі, не жадаючы ўдзельнічаць у палітычных гульнях Нобелеўскага камітэта.










Жан-Поль Сартр (1905–1980)
8.


Знакаміты італьянскі пісьменнік ХХ ст. за сваё жыццё пабудаваў важкую навуковую кар'еру. У Мілане, Турыне і Фларэнцыі чытаў лекцыі па эстэтыцы і тэорыі культуры. З 1975 г. стаў прафесарам семіётыкі ў Балонскім універсітэце і ганаровым доктарам мноства вышэйшых навучальных устаноў. Таксама заснаваў кафедру медыйных даследаванняў ва Універсітэце Сан-Марына. Самы вядомы раман пісьменніка – філасофскае і культуралагічнае разважанне пра тое, чым адрозніваюцца сярэдневяковы і сучасны свет.









Умберта Эка (1932–2016)
9.




Гэты паэт, які нарадзіўся ў 1940 г. у Ленінградзе, кінуў школу ў 16 гадоў. Ён друкаваў свае вершы не толькі на рускай, але і на англійскай. У 32 гады міграваў у ЗША, выкладаў рускую літаратуру, тэорыю верша, сусветную і рускую паэзію ў шэрагу амерыканскіх універсітэтаў – Мічыганскім, Калумбійскім, Нью-Ёркскім і інш. У 1987 г. паэт атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры.









Іосіф Бродскі (1940–1996)
10.


З-за сваёй любові да жанру трылера, містыкі і фэнтэзі ён атрымаў мянушку “кароль жахаў”. Сучасны амерыканскі пісьменнік не толькі прадуктыўны аўтар, яму таксама пашчасціла ўбачыць мноства сваіх твораў экранізаванымі. Па-сапраўднаму пашанцавала студэнтам Універсітэта Мэна ў ЗША ў 1970-я, бо менавіта там можна было трапіць на курс па крэатыўным пісьме, які праводзіўся гэтай легендарнай асобай.

Стывен Кінг (нар. 1947)

Тэст падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.

Навіны

ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння”

10 Май 2024

16–17 мая ў Мінску адбудуцца ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння (да 20-годдзя Інстытута тэалогіі БДУ)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падведзены вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

8 Май 2024

7 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы ў анлайн-рэжыме адбылося пасяджэнне журы па падвядзенні вынікаў XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

8 Май 2024

З 8 мая па 18 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам