ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Марк Шагал як кніжны графік
Класікі-выкладчыкі: пра што можна было даведацца з лекцый сусветна вядомых пісьменнікаў

Помнік Якубу Коласу паставяць на малой радзіме паэта

Помнік Якубу Коласу паставяць на малой радзіме паэта
Іншыя навіны

Міністэрства культуры абвясціла конкурс праектаў помніка народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу ў Стоўбцах. Помнік будзе ўсталяваны ў скверы па вуліцы Цэнтральная.

“Конкурс мы праводзім для таго, каб знайсці найбольш выразны вобраз класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа для стварэння помніка на малой радзіме паэта. Яго кампазіцыйнае і пластычнае выкананне павінна быць вытрымана ў лепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва”, — цытуе БелТА міністэрства.

Да ўдзелу ў творчым спаборніцтве запрашаюцца прафесійныя скульптары і архітэктары. Пераможца атрымае права на стварэнне помніка, кошт якога не можа перавышаць 200 тысяч BYN, якія выдаткуе Стаўбцоўскі раённы выканаўчы камітэт.

Якуб Колас нарадзіўся 22 кастрычніка 1882 года ў засценку Акінчыцы Мінскага павета Мінскай губэрні, цяпер гэта тэрыторыя горада Стоўбцы.

Крыніца: Новы час
Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам