ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Як падтрымліваць пазітыўны настрой?
Уручэнне дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь

Збіральнікі прыгожага: цікавыя захапленні калекцыянераў

Збіральнікі прыгожага: цікавыя захапленні калекцыянераў
Іншыя навіны

З 17 чэрвеня па 12 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) адкрыта выстаўка “Збіральнікі прыгожага: цікавыя захапленні калекцыянераў”.


У кожным чалавеку жыве заўзятасць да збіральніцтва. Часам гэтая заўзятасць захоплівае чалавека цалкам, становіцца яго другой прафесіяй. І тады з простага калекцыяніравання вырастаюць такія з’явы, як Траццякоўская мастацкая галерэя ў Маскве або Музей гісторыі медыцыны ў Рызе, створаны на аснове калекцыі прафесара Страдыня. Адны збіраюць маркі, другія – аўтографы, значкі, трэція – карціны, афішы, паштоўкі, чацвёртыя – прыказкі, афарызмы і г. д. Немагчыма пералічыць усё, што калекцыяніруюць людзі. Збіральніцтвам займаюцца тысячы людзей рознага ўзросту і самых розных прафесій.

Збіральніцтва вядома з найстаражытнейшых часоў. Лічыцца, што паняцце “калекцыяніраванне” было ўведзена ва ўжытак больш за 2 000 гадоў назад Цыцэронам. Знакаміты аратар у сваёй прамове “Аб прызначэнні Гнея Пампея палкаводцам” словам “калекцыя” назваў збіранне разрозненых прадметаў у адно цэлае. Першымі калекцыянерамі гісторыкі лічаць кіраўнікоў Пергамскага царства ў III ст. да н.э.

Асаблівае развіццё калекцыяніраванне атрымала ў эпоху Адраджэння. Так, у зборы сям’і Медычы ў Фларэнцыі нараўне з творамі мастацтва меліся разнастайныя ўнікальныя прадметы і мінералы з многіх краін. Збіральнікамі рэдкасцяў былі Людовік XIV, французскія кардыналы Рышэлье і Мазарыні, папы Юлій II і Леў X, імператар Карл V і інш. Нярэдка формай калекцыяніравання было стварэнне так званых кабінетаў “курыёзных” рэчаў. У Расіі пачатку XVIII ст. зборам такога кшталту была Пятроўская кунсткамера.

Заўзятымі калекцыянерамі былі многія пісьменнікі. У Гётэ была буйнейшая калекцыя мінералаў, а Вальтар Скот збіраў халодную зброю розных краін і народаў. І.С. Тургенеў – заядлы шахматыст – пакінуў пасля сябе ў калекцыі 14 камплектаў шахмат. М.А. Някрасаў сабраў 64 віды паляўнічых стрэльбаў. А.С. Пушкін незадоўга да смерці захапіўся збіраннем газет. Гарачым збіральнікам курыльных люлек быў Ілья Эрэнбург, а Міхаіл Булгакаў – квіткоў ад усіх спектакляў, якія ён наведаў. Жуль Верн меў мноства карт і даведнікаў. Жорж Сіменон збіраў тэлефонныя кнігі і чэрпаў адтуль прозвішчы для сваіх герояў. Касманаўт Юрый Гагарын адным з першых у краіне стаў калекцыяніраваць кактусы.

На тэматычнай кніжнай выстаўцы прадстаўлена каля 300 выданняў. Асобныя раздзелы прысвечаны філатэліі, філуменіі, фалерыстыцы, нумізматыцы, геральдыцы і інш.

 

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам