ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Аб стварэнні музея Кандрата Крапівы
Збіральнікі прыгожага: цікавыя захапленні калекцыянераў

Як падтрымліваць пазітыўны настрой?

Як падтрымліваць пазітыўны настрой?
Іншыя навіны

22 чэрвеня ў 18.30 у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках праекта “Кропка Адліку” адбудзецца інфармацыйна-пазнавальная праграма “Як падтрымліваць пазітыўны настрой?”.


У праграме будуць асветлены наступныя пытанні:

  • Універсальная энергія і яе складнікі;
  • Пераўтварэнне негатыўных эмоцый у пазітыўныя;
  • Спосабы ўжывання даоскіх практык.

Госць праграмы – кваліфікаваны псіхатэрапеўт, спецыяліст па цялеснай тэрапіі і даоскіх практыках Наталля Патоніч.

Запрашаюцца чытачы і супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Праграма ладзіцца ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх). Уваход правы бакавы, з боку рэстарана.

Мерапрыемства платнае – 2 500 руб. Аплата ў касе бібліятэкі (кіёск, цэнтральны ўваход).

Кантактныя тэлефоны: 266-37-37, 293-27-56; МТС (8 029) 7-725-752.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам