ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
III Мінская міжнародная выстаўка графікі "Арт-лінія"
Пяты метадычны семінар па УДК у Маскве

Захавальнік традыцый

Захавальнік традыцый
Іншыя Навіны

З 19 па 30 красавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Захавальнік традыцый”, прысвечаная 70-годдзю Уладзіміра Іосіфавіча Мархеля, беларускага літаратуразнаўца, перакладчыка, даследчыка.


Уладзімір Іосіфавіч займаецца вывучэннем беларускай літаратуры XIX ст., беларуска-польскіх літаратурных узаемасувязей, даследуе творчасць Уладзіслава Сыракомлі, Янкі Лучыны, ранні перыяд творчасці Янкі Купалы, калі пісьменнік пісаў па-польску.

Выстаўка складаецца з двух раздзелаў: “Прафесіяналізм, шматграннасць” і “Талент вяртаць з забыцця”.

У першым раздзеле прадстаўлены кнігі Уладзіміра Іосіфавіча Мархеля, а таксама навуковыя зборнікі, у якіх надрукаваны артыкулы і даклады таленавітага вучонага. Сярод выданняў, якія экспануюцца, – аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук “Владислав Сырокомля в белорусско-польском литературном взаимодействии (середина XIX – начало ХХ в.)” (1982), кнігі “Лірнік вясковы: Сыракомля ў беларуска-польскім літаратурным узаемадзеянні” (1983), “Крыніцы памяці: старонкі беларуска-польскага літаратурнага сумежжа” (1990), “Прысутнасць былога: нарысы, артыкулы, эсэ” (1997), “Шлях да Беларусі: А. Міцкевіч – прадвеснік адраджэння беларускай літаратуры ” (2003), “Творчасць Уладзіслава Сыракомлі” (2005), “Але…: выбраная лірыка” (2007) і інш.

Другі раздзел змяшчае літаратуру пра творчасць У. І. Мархеля.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена каля 90 выданняў.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Віншуем з юбілеем Наталлю Паўлаўну Алейнікаву!

18 Вер 2024

Наталля Паўлаўна, прыміце ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншаванні з цудоўнай юбілейнай датай! Моцнага здароўя на доўгія гады, невычэрпнага жаночага шчасця, багацця, цяпла ў доме і гармоніі ў душы. Няхай усё складаецца ўдала і гарманічна, жыццё будзе напоўнена яркімі фарбамі і толькі добрым настроем! Хай блізкія акружаюць клопатам і любоўю, спраўджваюцца самыя смелыя і грандыёзныя мары.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Уладар дзіцячых мар

17 Вер 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Уладар дзіцячых мар”, прысвечаная 75-годдзю беларускага пісьменніка Аляксея Мікалаевіча Якімовіча, праходзіць з 17 верасня па 20 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Назаўжды разам!

17 Вер 2024

17 верасня 1939 года – найважнейшы дзень у гісторыі беларускага народа. Менавіта тады пачаўся вызваленчы паход Чырвонай арміі, які дапамог працоўным Заходняй Беларусі зліцца з БССР. Ажыццявілася запаветная мара беларускага народа зноў стаць адзіным цэлым.

Выставачныя мультыпраекты

1–14 верасня 1944 года. На шляху да Вялікай Перамогі

16 Вер 2024

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Бібліятэкарам