ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Захавальнік традыцый
Прысуджэнне А. А. Сушы вучонай ступені кандыдата навук

Пяты метадычны семінар па УДК у Маскве

Іншыя навіны

14–16 красавіка ў Маскве адбыўся Пяты метадычны семінар "Універсальная дзесятковая класіфікацыя (УДК) як сродак апісання зместу і пошуку інфармацыйных рэсурсаў па фундаментальных навуковых праблемах".


Галоўным арганізатарам семінара на працягу пяці гадоў (2006–2010) з’яўляецца Усерасійскі інстытут навуковай і тэхнічнай інфармацыі Расійскай акадэміі навук (УІНІТІ РАН). Усе гэтыя гады сустрэчы расійскіх прафесіяналаў праходзяць з пастаянным удзелам прадстаўнікоў беларускай бібліяграфічнай супольнасці ў асобе спецыялістаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Сёлета Нацыянальную бібліятэку Беларусі прадстаўляла загадчыца сектара аддзела індэксавання дакументаў Н.І. Кавалеўская, якая выступіла з дакладам "Вопыт індэксавання дакументаў па фундаментальных навуках у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі". Даклад быў з цікавасцю ўспрыняты слухачамі.

У рамках семінара прайшло першае арганізацыйнае пасяджэнне Метадычнага кансультацыйнага савета карыстальнікаў УДК, на якое таксама была запрошана Н. І. Кавалеўская.

На семінары прагучалі паведамленні аб сучасным стане табліц УДК як сродку індэксавання і пошуку інфармацыі па фундаментальных навуковых праблемах ва ўмовах сучасных інфармацыйных тэхналогій. Удзельнікі семінара абмеркавалі пытанні методыкі выкарыстання індэксаў УДК у працэсе сэнсавай апрацоўкі дакументаў і пошуку інфармацыі, азнаёміліся з аўтаматызаванай сістэмай вядзення УДК ва УІНІТІ РАН і Дзяржаўнай публічнай навукова-тэхнічнай бібліятэцы Расіі, вопытам работы навуковых бібліятэк Расіі ў галіне індэксавання дакументаў па фундаментальных навуках.

Плануецца абмеркаванне вынікаў семінара на рабочай нарадзе спецыялістаў аддзелаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія працуюць па профілі каталагізацыі (бібліяграфічнай апрацоўкі дакументаў, індэксавання дакументаў, вядзення нацыянальнай базы даных аўтарытэтных запісаў).

Інфармацыйнае пісьмо Пятага метадычнага семінара па УДК

Навіны

“Салдацкі лёс”: да 100-годдзя з дня нараджэння  народнага пісьменніка Беларусі Васіля Уладзіміравіча Быкава,  да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

18 Кра 2024

У 2024 г. спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка, публіцыста і сцэнарыста Васіля Уладзіміравіча Быкава. З гэтай нагоды Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала юбілейную выстаўку “Салдацкі лёс”, якая падкрэслівае вялікі ўплыў на творчасць народнага пісьменніка Беларусі яго ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне.

Кніжныя выстаўкі

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам