ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Нетрадыцыйныя спосабы малюнка. Тэхніка адбітка
Майстар бельканта

З рамантычнай узнёсласцю

Іншыя навіны

З 9 па 26 лістапада ў зале беларускай літаратуры праходзіць выстаўка «З рамантычнай узнёсласцю», прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка, публіцыста і перакладчыка Валянціна Антонавіча Лукшы.



Выстаўка складаецца з 4-х раздзелаў, у якіх экспануецца звыш 70 дакументаў. У першым раздзеле «Бацькоўскіх крыніц перазовы» прадстаўлены творы аўтара ад першай паэтычнай кнігі «Гарады нараджаюцца сёння» (1964 г.) да выданняў апошніх гадоў, у ліку якіх «І родны дом, іцэлы свет» (2006 г.) серыі «Беларуская паэзія XX стагоддзя». У экспазіцыі каля 20-ці кніг аўтара, напісаных для дзяцей. Сярод зборнікаў, дзе друкаваліся творы паэта, асобным блокам стаяць кнігі серыі “Дзень паэзіі”. Пачынаючы з 1965 па 1984 гг. лепшыя творы паэта былі надрукаваны ў гэтых зборніках.

Валянцін Лукша з’яўляеццааўтарам лібрэта “Барвовы золак” паводле “Палескай хронікі” І. Мележа (паст.1979 г.) і інсцэніроўкі “Асоль” па творах А. Грына (паст. 1985 г.). Да меладычнай паэзіі В. Лукшы звярталіся нашы славутыя кампазітары: Д. Лукас, І. Лучанок, У. Мулявін, Э. Наско і інш.

Творы паэта перакладзены на рускую, украінскую, балгарскую, эстонскую мовы. З гэтымі выданнямі знаёміць другі раздзел экспазіцыі.

Акрамя літаратурнай дзейнасці пісьменнік займаўся перакладамі. У раздзеле «В.А. Лукша – перакладчык» змешчаны творы ў перакладзе паэта з латышскай, таджыкскай, чувашскай, украінскай, грузінскай моў. Ён пераклаў вершы Л.Гарлача, М. Нагнібеды, М. Кемпэ, Н. Думбадзе і інш.

У апошнім раздзеле экспазіцыі «Волат прыдзвінскага краю» змешчаны матэрыялы аб творчым і жыццёвым шляху пісьменніка.

Кантактны тэлефон 293-27-16
Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам