17 лістапада ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі «Нетрадыцыйныя спосабы малюнка. Тэхніка адбітка».
Цэлафан, высушанае лісце, яркія фарбы сталі асновай для стварэння незвычайных малюнкаў на паперы. Шматстайнасць прыёмаў малявання адкрыла для дзяцей прывабны і чароўны свет выяўленчага мастацтва.
Цёплыя зносіны і творчая атмасфера спрыялі стварэнню эмацыянальнага настрою ў дзяцей.
Творчы працэс дапоўнілі і зрабілі разнастайным рухавыя гульні і фізкультхвілінкі, прагляд мультфільма.
Заняткі завяршыліся выстаўкай малюнкаў.