ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
З рамантычнай узнёсласцю
Летапісец братніх літаратурных сувязей

Майстар бельканта

Іншыя навіны

З 16 лістапада па 14 снежня ў зале нотных і аўдыёдакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка "Майстар бельканта", прысвечаная 210-годдзю з дня нараджэння італьянскага кампазітара Гаэтана Даніцэці (1797-1848).


Выхадзец з беднай сям’і, Гаэтана Даніцэці дзякуючы падтрымцы свайго настаўніка – опернага кампазітара Сымона Майра – змог атрымаць грунтоўную музычную адукацыю. Ён з’яўляецца аўтарам шэрага опер, шматлікіх камерна-інструментальных, аркестравых і духоўных вакальных твораў. Першы вялікі поспех прыйшоў да кампазітара ў 1822 г., калі ў Неапалі адбылася прэм’ера яго оперы "Цыганка" (La zingara). У Неапалі кампазітар працаваў некалькі гадоў. Тут ён рэгулярна дырыжаваў і пісаў да 5 опер на год. Міжнародную вядомасцькампазітару прынесла опера "Ганна Балейн", пастаўленая ў Мілане ў 1830 г. Найвялікшы трыумф мела опера "Лючыя ды Ламермур", напісаная ў 1935 г. Яна стала эталонам італьянскай рамантычнай оперы з ракавымі пачуццямі, трагічнай развязкай і дамінуючай фігурай гераіні. Большасць з оперДаніцэці адлюстроўваюць эстэтыку "веку прымадонн"; іх поспех шмат у чым быў абумоўлены майстэрствам выканаўцаў галоўных ролей – Джудыты Пасты, Джуліі Грызі і інш.
Дзякуючы пластычным, лёгка запамінальным мелодыям, эфектным арыям, умела арганізаваным драматычным кульмінацыям, а таксама рамантычнаму тэмпераменту кампазітара яго творы не старэюць.
Акрамя опер, творчую спадчыну Даніцэці складаюць таксама розныя жанры інструментальнай, царкоўнай і вакальнай музыкі. На выстаўцы сабраны дакументы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі:
  • выбраныя ўрыўкі з опер "Цыганка" (La zingara), "Ганна Балейн", "Лючыя ды Ламермур", "Фаварытка", "Любоўны напітак";
  • канцэрціна для англійскага ражка з аркестрам;
  • творы духоўнай музыкі.
Усяго ў экспазіцыі налічваецца больш за 60 дакументаў: альбомы, ноты, кампакт-дыскі, артыкулы і кнігі аб кампазітары.
Кантактны тэлефон 293-27-52
Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам