ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Запрашаем азнаёміцца з матэрыяламі электроннага зборніка “Шляхамі маладнякоўцаў”
Серыя анлайн-семінараў ВЧЗ аб магчымасцях выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў у рэжыме аддаленага доступу

Вызваленне духу

Вызваленне духу
Іншыя навіны

21 мая спаўняецца 550 гадоў з дня нараджэння вялікага нямецкага мастака, графіка, тэарэтыка мастацтва Альбрэхта Дзюрэра (1471–1528), творчасці якога прысвечана юбілейная выстаўка “Вызваленне духу”.

Майстар жыў і тварыў у час Рэфармацыі і Вялікай сялянскай вайны. Шматлікія таленавітыя навукоўцы, пісьменнікі, мастакі таго часу шукалі новыя шляхі развіцця навукі і культуры. Альбрэхт Дзюрэр быў тым дзеячам эпохі, які імкнуўся вызваліць чалавечы дух ад кайданоў рэлігійных догматаў.

Шматграннасць таленту, шырата інтарэсаў і рознабаковыя веды дазволілі А. Дзюрэру стаць найбуйнейшым еўрапейскім майстрам гравюры, першым тэарэтыкам мастацтва сярод паўночнаеўрапейскіх мастакоў, аўтарам практычнага кіраўніцтва па выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, заснавальнікам параўнальнай антрапаметрыі, вывучаць матэматыку, астраномію, оптыку, геаграфію і пісаць вершы. Ён пакінуў заўважны след і ў вайскова-інжынернай справе, і ў развіцці друкаванай кніжнай графікі.

Dzurer-4.jpg

Мэта выстаўкі – аддаць даніну павагі бліскучаму майстру Рэнесансу, нагадаць наведвальнікам аб рознабаковых дасягненнях мастака, зацікавіць чытачоў творамі аўтара. У экспазіцыі прадстаўлены навукова-папулярныя выданні, прысвечаныя яго жыццю і творчасці, даследаванні рукапіснай спадчыны мастака – яго лістоў, дзённікаў, аўтабіяграфіі. Выдзяляюцца выданні, прысвечаныя Дзюрэру як навукоўцу, перавыданні і пераклады тэарэтычных трактатаў аўтара па вымярэнні, прапорцыі, шрыфтах, фартыфікацыі. Дэманструюцца працы, прысвечаныя вывучэнню асобных выяўленчых тэм і твораў, а таксама мастацкія альбомы і рэпрадукцыі малюнкаў, жывапісных і графічных работ вялікага майстра. Сярод іх – перавыданне знакамітага зборніка італьянскага жывапісца, архітэктара і пісьменніка Дж. Вазары “Жаццяпісы”, у якім аўтар адным з першых звяртаецца да графічнай творчасці мастака; даследаванне малюнкаў А. Дзюрэра французскага мастацтвазнаўцы, мастацкага крытыка і мецэната Ш. Эфрусі канца ХІХ ст.; аўтарытэтныя выданні Ц.Г. Несельштраус, Э. Ульмана, М. Брыёна, Э. Панофскі і інш. Экспануюцца рэпрадукцыі самых вядомых і значных жывапісных партрэтаў, малюнкаў, узоры краявідаў, асобныя творы з графічных серый, “майстэрскія гравюры”, перавыданні знакамітых дрэварытаў да твора С. Бранта “Карабель дурняў”, рэпрадукцыі гербаў і экслібрысаў, створаных мастаком.

Арыгінальныя першадрукі ХV – першай паловы XVI  ст., звязаныя з творчай спадчынай А. Дзюрэра, прадстаўлены ў музеі кнігі. Гэта такія знакамітыя выданні, як “Сусветная хроніка” Г. Шэдэля (Нюрнберг, 1493) і “Зборы твораў святога Амвросія Медыяланскага” (Базель, 1492) з першымі дрэварытамі А. Дзюрэра. Гравіраваная выява друкарскай маркі парыжскага выдаўца Ё. Бадзіуса і асобныя работы мастакоў-гравёраў майстэрні А. Дзюрэра змешчаны ў выданні лістоў італьянскага філолага і паэта Паліцыяна (1526), зборах твораў манашкі Хросвіты Гандэрсгеймскай (Нюрнберг, 1501) і Цыцэрона (Аўгсбург, 1531).

Dzurer-1.jpg

Творчая спадчына Дзюрэра з’яўляецца неацэнным унёскам у развіццё чалавечай цывілізацыі, якая натхняе і здзіўляе мастакоў і аматараў ідэальных кампазіцый, складаных сэнсавых сюжэтаў, вытанчанай і дасканалай манеры выканання больш за пяць стагоддзяў.


Выстаўка, размешчаная ў кальцавым калідоры 3-га паверха і музеі кнігі (пам. 347), працуе з 21 мая да 30 верасня 2021 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.       

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам